|
Арганізацыі грамадзянскай адукацыі. [be, en, ru]
Нефармальная сетка беларускіх недзяржаўных грамадзкіх аб'яднаньняў, якія працуюць у сфэры адукацыі дарослых, грамадзянскай, нефармальнай адукацыі і асьветы. Місія - садзейнічаць разьвіцьцю грамадзянскай адукацыі на Беларусі і стварэньне ўмоваў для фармаваньня беларускага кола грамадзянскай адукацыі, заснаванага на нацыянальных і сусьветных дасягненьнях пэдагагічнай і сацыяльнай думкі.
URL: http://adukatar.net
Асьвета. [be]
Старонка зроблена дзеля асьветнiцтва нашае нацыi. Тутака прапануюцца творы беларускіх навукоўцаў Генадзя Сагановіча, Вацлава Ластоўскага, Ігара Ліцьвіна, Міколы Ермаловіча, Кастуся Тарасава ды інш., прысьвечаныя малавядомым фактам з гісторыі Беларусі.
URL: http://asveta.net
Беларуская Вікіпедыя. [be]
Беларуская вольная электронная энцыкляпэдыя. Кожны наведвальнік Вікіпедыі можа выправіць памылку ў існуючым артыкуле ці дадаць новыя зьвесткі і, нават, напісаць новы артыкул самастойна.
URL: http://be.wikipedia.org/wiki/
Беларускія сачыненьні. [ru]
Сайт утрымлівае: беларускія сачыненьні, рэфераты, білеты, шпаргалкі, кароткія зьместы, топікі, праграмы, біяграфіі пісьменьнікаў ды шмат чаго іншага.
URL: http://www.belsoch.exe.by
Віртуальны кабінэт беларускай мовы і літаратуры. [be]
Сайт створаны для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, каб яны маглі знайсьці патрэбны матэрыял і выкарыстаць яго ў сваёй плённай працы. На старонках сайта прадстаўлены вельмі шырокі спэктар адукацыйных матэрыялаў: мэтадычныя распрацоўкі, аўдыёвэрсыі вершаў, нарматыўная база і мэтадычныя рэкамэндацыі. Таксама тут ёсьць матэрыялы і для вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай і літаратурай ды жадаюць іх вывучаць. Сайт будзе надзвычай карысны ня толькі вучням і настаўнікам, але і ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай і літаратурай.
URL: http://belkabinet.ucoz.ru
Гатовая хатняя работа. [ru]
Сачыненьні па літаратуры, пераказы, дыктоўкі, біяграфіі беларускіх і расейскіх пісьменьнікаў, характарыстыкі літаратурных персанажаў, кароткія зьместы твораў школьнай літаратуры, гатовыя хатнія заданьні ды рашэбнікі, шпаргалкі, падручнікі on-line.
URL: http://slovo.ws
Дзяцінства. [be]
Сайт утрымлівае вялікую падборку дыяфільмаў, казак, песень і анімацыйных фільмаў у перакладзе на беларускую мову. Усе матэрыялы можна прагледзіць і спампаваць.
URL: http://www.dziacinstva.net
З рога ўсяго многа. [be]
На сайце прапануюцца для выкарыстаньня: сцэнарыі школьных мерапрыемстваў, прымеркаваных Дню ведаў, Дню Перамогі, Новаму году ды інш, беларускія песьні ў фармаце MP3, крыжаванкі.
URL: http://z-roga.belarushosting.org
Злы фізрук. [ru]
Тутака вы знойдзеце ўсё, што партэбна па фізычнай культуры: нарматыўна-прававыя дакумэнты, інструкцыйна-мэтадычныя пісьмы, праграмы, нарматывы, практыкаваньні для агульнага разьвіцьця, фізкультурныя хвілінкі, практыкаваньні для карэгаваньня, матэрыялы для іспытаў па фізычнай культуры, рэфераты, красворды, неабходную дакумэнтацыю (пратаколы спаборніцтваў, мэтадычныя рэкамэндацыі, правілы бясьпекі, дакумэнтацыю па спаборніцтвах "Алімпійскія надзеі Беларусі"), матэрыялы па турызму, правіля спартыўных, народных, рухавых гульняў.
URL: http://www.zloy-fizruk.narod.ru
Інфармацыйны партал па адукацыі ў Эўропе. [be]
Актуальная інфармацыя пра магчымасьці разнастайных адукацыйных праграмаў (у тым ліку нефармальнай адукацыі), парады, рэйтынгі, форум, навіны. Галоўная мэта парталу - разьвіцьцё нацыянальнай навукі, адукацыі і культуры, а таксама спрыяньне працэсу далучэньня Беларусі да Эўрапейскае цывілізацыі праз падтрымку моладзі ў справе атрыманьня неабходнай інфармацыі, ведаў, навыкаў і ўмельстваў.
URL: http://edu.euro26.by
Каб харашэць душой. [be]
Пэдагагічны сайт Міколы Жуковіча, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, дырэктара Бярозаўскай СШ No. 1 Берасьцейскай вобласці.
URL: http://zhukovich4.narod.ru
Каляндарна-тэматычнае плянаваньне па беларускай мове і літаратуры. [be]
На гэтай старонцы сайта "Плянаваньне і прэзэнтацыі заняткаў", для вольнага доступу разьмешчаныя ўзоры, каляндарна-тэматычнага плянаваньня па беларускай мове і літаратуры, пэрспэктыўныя, пазаняткавыя пляны лекцый. Пляны складзеныя рознымі настаўнікамі паводле розных падручнікаў, навучальных дапаможнікаў і кніг розных аўтараў.
URL: http://www.pedagog.by/plbel.html
Капітан Танака. [be]
Сайт, прысьвечаны дзіцячай кніжцы "Прыгоды Капітана Танакі". Тут ёсьць раздзел з коміксамі, дзе можна спампаваць першы мультымэдыйны комікс пра змаганьне Танакі з крыважэрнымі паветранымі піратамі; раздзел з мульцікамі; раздзел "лепім разам" з падрабязнымі інструкцыямі па лепцы фігурак, якія вы бачыце ў коміксах; навіны пра прэзэнтацыі кнігі пра Капітана Танаку.
URL: http://tanakaland.weebly.com/index.html
Курс "Беларуская мова. Прафэсыйная лексыка". [ru]
Матэрыялы курса "Беларуская мова. Прафэсыйная лексыка" на сайце Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы: тыпавая навучальная праграма, працоўная праграма, правілы ацэнкі ведаў, пытаньні да заліку й іспыту, кантрольная работа.
URL: http://phf.grsu.by/Kafedry/003/academic_process/umo/036
Навучальныя гурткі ў Беларусі. [be]
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў існуе з 2005 году і накіраваная на прасоўваньне дадзенага мэтада нефармальнай адукацыі дарослых. Падтрымку гэтай праграмы ажыцьцяўляе нефармальная сетка арганізацый грамадзянскай адукацыі (АГА). Асноўныя задачы, якія стаяць перад Рэсурснай праграмай - гэта падтрымліваць камунікацыю паміж арганізацыямі ды ініцыятывамі, якія праводзяць навучальныя гурткі; зьбіраць, аналізаваць і распаўсюджваць інфармацыю пра навучальныя гурткі; падвышаць узровень кваліфікацыі лідэраў, якія праводзяць навучальныя гурткі; забясьпечваць навучальныя гурткі мэтадычнымі і тэматычнымі матэрыяламі.
URL: http://hurtki.info
Навучаньне мовам у Інтэрнэце. [ru]
Старонка, прысьвечаная беларускай мове на сайце "Навучаньне мовам у Інтэрнэце". Тутака прапануюцца: сакрэты хуткага ды эфэктыўнага навучаньня, курсы on-line, спасылкі на выбраныя лінгвістычныя рэсурсы, а таксама на найлепшыя off-line падручнікі, дапаможнікі для саманавучаньня, лемантары, слоўнікі й давежнікі, цікавыя мовазнаўчыя факты, займальныя практыкаваньні й гульні для школьнікаў ды студэнтаў, лінгвістычныя анэкдоты ды іншая карысная інфармацыя.
URL: http://www.languages-study.com/belarussian.html
Настаўнік. [be]
Інфармацыйна-мэтадычны партал для настаўнікаў. Праект створаны для дапамогі тым, хто хоча зрабiць беларускую школу сучаснай, прэстыжнай, канкурэнтаздольнай. Сайт знаёміць з тэндэнцыямі адукацыі ў сьвеце, з новымі тэхналёгіямі і мэтадамі выкладаньня, а таксама вынікамі іх ужывання ў Беларусі.
URL: http://www.nastaunik.info
Нашыя дзеткі. [be]
"Нашыя дзеткі" - гэта рэсурс, створаны ў дапамогу сем'ям, якія гадуюць дзеці па-беларуску. Зьмест складаюць разьдзелы: 1) арыгінальныя й адаптаваныя артыкулы пра: цяжарнасьць; дзіцячае ды рэпрадукцыйнае здароўе; немаўленчае, дашкольнае й школьнае гадаваньне; традыцыйную культуру; мову; дом і сям'ю; кар'еру; 2) гульні ды забаўкі (тэксты дзіцячае літаратуры, музыка, слайды, флэш-анімацыя); 3) даведкавая інфармацыя пра ўстановы дашкольнае, школьнае й пазашкольнае адукацыі; 4) кансультацыі адмыслоўцаў: знаўцаў груднога кармленьня, мэдыкаў, праўнікаў, мовазнаўцаў ды інш.; 5) форум для сумеснага абмеркаваньня надзённых праблемаў; 6) віншаваньні, прыватныя паведамленьні ды інш.; 7) спасылкі на рэсурсы дзіцячае ды беларускае тэматыкі.
URL: http://www.dzietki.org/
Рэфераты па беларускай мове на стронках Менскай калекцыі рэфератаў. [ru, be, en, fr, de]
Рэфераты, шпаргалкі, сынтаксыс, лексікаграфія ды шмат інш.
URL: http://www.library.by/shpargalka/contents/mov.htm
Учителю.net. [ru]
Праект Учителю.net - гэта сацыяльная сетка для настаўнікаў, якая аб'ядноўвае настаўнікаў з больш за дзесяць краін. Тут ідзе абмен матэрыяламі, прэзэнтацыямі, разпрацоўкамі да заняткаў і пазакласнымі мерапрыемствамі. Ёсьць раздзел, прысьвечаны беларускай мове і літаратуры.
URL: http://uchitelu.net
Школьны літаратурны часапіс "Жывіца". [be]
Часапіс вучняў Сакалоўскай сярэдняй школы Чэрыкаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. На сайце - электронная вэрсія літаратурнага часапіса, матэрыялы для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Сайт прызначаны для настаўнікаў, дзяцей і ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай і літаратурай.
URL: http://givitca.com
Школьная фізыка для настаўнікаў і вучняў. [ru]
Артыкулы, задачы, тэсты, рашэбнікі, кнігі, мэтадычныя матэрыялы па фізыцы. Аўтар праекту - Саковіч А.Л., настаўнік Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя No. 1.
URL: http://www.alsak.ru
|