mova.na.by Беларуская мова ў інтэрнэт - Каталёг рэсурсаў
Галоўная Дадаць рэсурс Кантакт
BY RU
» Беларуская мова
» Грамадзтва
» Адукацыя
» Беларускія ўстановы
» Пэрсаналіі
» Культура
» СМІ
» Праграмы (software)
» Парталы і каталёгі
» Іншае
» Артыкулы і кнігі


Мая родная Беларуская Мова

Адносіны да мовы тытульнай нацыі - беларускае мовы - у нашай краіне проста ўнікальныя. Беларуская мова ня толькі не зазнае пільнага клопату з боку дзяржавы (як ва ўсіх іншых дзяржавах сьвету, нават такіх, як Францыя або Расея, дзе нацыянальным мовам, здаецца, анічога не пагражае), але, наадварот, у нас робіцца ўсё магчымае і немагчымае для яе прыніжэньня, выцясьненьня і, урэшце, ці ня поўнага вынішчэньня. Для гэтага праводзіўся рэфэрэндум, зьмяняўся Закон аб мовах, беларуская мова выціскалася і выціскаецца з афіцыйнага ўжытку, сыстэмы адукацыі і выхаваньня, сродкаў масавай інфармацыі.

Ствараецца ўражаньне, што ўлады нашай краіны, карыстаюцца сваімі паўнамоцтвамі і ўсяляк стараюцца пазбавіць яе асноўных нацыянальных каштоўнасьцяў, галоўных падставаў яе незалежнага існаваньня, каб у выніку ліквідаваць і самую дзяржаву, якой ім даверыў кіраваць народ. І ўсё гэта ў нашай краіне робіцца пад прыкрыцьцём нібыта грамадзкае думкі - мэтанакіравана выхаваных адносінаў да роднай мовы, як непаўнавартаснай, архаічнай, нераспрацаванай, "дзеравенскай", адсталай, неінтэлігентнай і г.д. З дапамогай сродкаў масавай інфармацыі ўводзяцца і распаўсюджваюцца такія міталягічныя паняцьці і ўяўленьні, нават фармулёўкі, як: "беларускую мову нельга навязваць", "якая розьніца, на якой мове гаварыць", "на беларускай мове нельга выказаць нічога вялікага", нават - "фашысцкая мова", і ўсялякая падобная лухта - замест павагі і любові да галоўнай каштоўнасьці беларускага народу.

Тым ня менш, у нашай краіне зьяўляецца ўсё больш людзей, якія валодаюць роднай мовай, разумеюць яе значэньне і штодня карыстаюцца ёю ў сваім жыцьці.

Гэтая дыскусія - адна з магчымасьцяў даць слова такім людзям, каб яны падзяліліся сваім уласным вопытам карыстаньня беларускай мовай, сваімі ўражаньнямі, думкамі і пачуцьцямі, зьвязанымі зь ёю. Паслухаем жа, бо і гэта - голас народу, vox populі.

Тэмы дыскусіяў

Што дае мне Беларуская Мова?

Як я прыйшоў да Беларускае Мовы?

Як я засвойваў Беларускую Мову?

Што я раблю дзеля Беларускае Мовы?

Як і з кім я размаўляю па-беларуску?

Што замінае мне цалкам перайсьці на Беларускую Мову?

Сьвятлана Багданкевіч