mova.na.by Беларуская мова ў інтэрнэт - Каталёг рэсурсаў
Галоўная Дадаць рэсурс Кантакт
BY RU
» Беларуская мова
» Грамадзтва
» Адукацыя
» Беларускія ўстановы
» Пэрсаналіі
» Культура
» СМІ
» Праграмы (software)
» Парталы і каталёгі
» Іншае
» Артыкулы і кнігі


Беларускі клясычны правапіс

БЕЛАРУСКІ КЛЯСЫЧНЫ ПРАВАПІС
Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя

Працоўная група для ўнармаваньня беларускага клясычнага правапісу: Юрась БУШЛЯКОЎ, Вінцук ВЯЧОРКА, Зьміцер САНЬКО, Зьміцер САЎКА.
Каардынаваў праект і падрыхтаваў друкаваную вэрсію Зьміцер САЎКА.
Асыстэнтка Настасься МАЦЯШ.

© Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саўка, тэкст, 2005
© Зьміцер Саўка, друкаваная вэрсія, 2005

Кніга складаецца з асноўнага тэксту (уласна Збор правілаў) і слоўнікавага дадатку. Збор падзелены на традыцыйныя для такога тыпу літаратуры часткі: правапіс галосных, правапіс зычных, правапіс іншамоўных словаў. Аднак мусім зазначыць, што такі падзел нельга назваць карэктным з гледзішча лінгвістычнага, бо ўласьцівы кірыліцы прынцып перадаваньня мяккасьці зычных (у становішчы перад галосным мяккасьць зычнага абазначаецца не беспасярэдне, а праз характар наступнай галоснай) не дазваляе разглядаць правапіс галосных асобна ад правапісу зычных.

Таксама немагчыма жорстка аддзяліць правілы, прысьвечаныя правапісу, з аднаго боку, уласнабеларускае ды, з другога боку, іншамоўнае лексыкі: бальшыня асноўных правілаў - агульная для ўсяго моўнага матэрыялу, незалежна ад яго паходжаньня.

Матэрыялы першае часткі згрупаваныя па трох роўнях.

У дадатак уваходзяць (1) паказьнік беларускіх словаў і словазлучэньняў з ілюстрацыйнага матэрыялу й (2) адваротны сьпіс, якія служаць для ўдакладненьня правапісу, г. зн. фактычна ёсьць артаграфічнымі слоўнікамі, а другі зь іх яшчэ дае магчымасьць прасачыць і "вывесьці" правільнае напісаньне словаў, не адлюстраваных у дадатку, паводле тыпалёгіі фіналяў.

 

ZIP Сьцягнуць кніжку: pravapis2005.doc

Крыніца: http://pravapis.org