|
Анімацыйны клюб. [be, ru, en, pl]
Народнае тэлебачаньне прэзэнтуе сатырычныя анімацыйныя фільмы.
URL: http://multclub.org
Банк законаў. [ru]
Поўны архіў законаў Рэспублікі Беларусь з 1995 году.
URL: http://bankzakonov.com
Выбары ў Беларусі. [be, en, ru]
"Выбары ў Беларусі" - праект інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Ён арыентаваны на журналістаў, палітыкаў, аналітыкаў, шараговых грамадзян - усіх, хто цікавіцца электаральнай тэмай. На сайце можна апэратыўна сачыць за ходам кожнай чарговай выбарчай кампаніі - ва ўсіх дэталях і пад рознымі вугламі гледжаньня. Тут вы знойдзеце і гарачыя навіны, і аналітыку, і сацыялёгію, і рэдактарскія камэнтары, і статыстыку, і даведачную інфармацыю аб дзейных асобах, і мультымэдыя... Атрымаеце поўную, аб'ёмную карціну падзей у межах таго ці іншага электаральнага сюжэту. Каб лепш разумець тое, што адбываецца, важна бачыць рэтраспэктыву. На сайце прадстаўлены архіў выбарчых кампаній найноўшай гісторыі Беларусі.
URL: http://by.belaruselections.info
Грамадзянства БНР. [be]
На сёньняшні дзень толькі Рада Беларускай Народнай Рэспублікі валодае легітымнасьцю беларускай улады, зыходзячы з нормаў беларускага i міжнароднага права. У той жа час цяперашняя Рада БНР - гэта ўжо ня столькі дзеючая арганізацыя, колькі сымвал вялікай i гістарычнай справы. Гэта ёсьць сымвал, абгрунтаваны i фармалізаваны правам. Сымвал можа зноў стаць рэчаіснасьцю, калі ўзнавіць грунт для яе існаваньня ў Беларусі. На сайце можна ў on-line падаць заяву на грамадзянства БНР.
URL: http://bnr.belinter.net
Зона. [ru]
Спэцыяльны праект "ЗОНА" - аўтарскі праект былога палітвязьня Беларусі, вязьня сумленьня, палітыка, кіраўніка некалькіх грамадзкіх арганізацый, праваабаронцы і прадпрымальніка Валерыя Леванеўскага, які два гады быў пазбаўлены волі ў розных турмах і лягерах Беларусі па прысуду суда за тое, што арганізаваў 1 траўня 2004 году мітынг пад лёзунгам "А.Лукашенка ў адстаўку" за так званую "Абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". На сайце вы знойдзеце: парады асобам, патрапіўшым "за краты" ды іх сваякам; узоры скаргаў, заяў, якія неабходна падаваць абвінавачаным і асуджаным дзеля захаваньня сваіх правоў, якія прадугледжаныя законам; узоры заяў, скаргаў ды іншых зваротаў, якія могуць падаваць родныя ды сваякі асуджаных; розныя артыкулы на тэму асуджаных і абвінавачаных.
URL: http://levonevski.net/zone/
Курапаты. [be]
Курапаты - гэта сьвятыня беларускага народу, месца пакутніцтва, дзе камуністы зьнішчылі каля 250 тысячаў невінаватых людзей. Урочышча Курапаты пад Менскам - адно з многіх месцаў на тэрыторыі Беларусі, дзе забітыя і пахаваныя ахвяры тэрору 1917-41 г.г. супраць нашага народу. Па маштабах злачынства і колькасьці ахвяраў Курапаты можна параўноўваць з Асьвенцымам і Бухэнвальдам.
URL: http://kurapaty.org
Ліцьвіны. [ru]
Гэтак атрымалася, што ў вялікім эўрапейскім рэгіёне, які ўлучае Беларусь і некаторыя памежныя вобласьці, жыве ад 7 да 9 млн. чалавек зь няўстойлівай нацыянальнай сьвядомасьцю. Гэта ў асноўным нашчадкі ліцьвінаў - грамадзян славянскай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага, якая была разбурана суседнімі імпэрыямі. Цягам 500 год з 13 да 17 стагодзьдзя ліцьвіны складалі аснову самай лібэральнай і дэмакратычнай краіны ва ўсходняй і цэнтральнай Эўропе. Пасьля паглынаньня Вялікага Княства Літоўскага Польшчай і Расеяй, нацыя ліцьвінаў была вынішчана, а традыцыі лібэральнага гуманізму на вялікай тэрыторыі ад Беластоку да Смаленска і ад Вільні да Кіева былі растаптаныя. У апошнія 10 год пачала адраджацца новая нацыя ліцьвінаў. Штуршком да гэтага працэсу зьявіўся акт абвяшчэньня ліцьвінскай нацыі, які быў падпісаны 20 траўня 2000 году першымі ліцьвінскімі актывістамі. Ліцьвінамі становяцца людзі, якія адчуваюць, што та нацыя, да якой яны прылічалі сябе не дае неабходнага культурнага, мэнтальнага і нацыянальнага напаўненьня. Сайт прысьвечаны адраджэньню ліцьвінаў.
URL: http://www.litvania.org
Мэдыя-кампанія "Журналісты за гістарычную спадчыну". [be]
Мэдыя-кампанія "Журналісты за гістарычную спадчыну" арганізавана Грамадзкім аб'яднаньнем "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Мэта кампаніі - прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемы захаваньня, рэстаўрацыі і аднаўленьня гісторыка-культурных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі.
URL: http://spadchyna.ximik.info
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. [ru, en]
У падмурак інфармацыйнага зьместу партала пакладзена юрыдычная інфармацыя (тэксты прававых актаў Рэспублікі Беларусь). На партале таксама разьмешчана навукова-практычная, навучальная, даведачная ды іншая інфармацыя з галіны права і прававой інфарматызацыі.
URL: http://pravo.by
Усеагульная Дэклярацыя лінгвістычных правоў. [be]
Усеагульная Дэклярацыя лінгвістычных правоў уяўляе сабой плён доўгай працы, распачатай у верасьні 1994 г., калі арганізацыямі-ініцыятарамі (Камітэтам па перакладах і лінгвістычных правах Міжнароднага ПЭН-клюбу й Міжнародным цэнтрам па справах нацыянальных меншасьцяў і нацыяў імя Эскарэ) была створаная група па распрацоўцы гэтага дакумэнта. У групу ўвайшлі спэцыялісты ў самых розных дысцыплінах і галінах дзейнасьці. У складаньні дванаццаці пасьлядоўных рэдакцыяў дакумэнта бралі ўдзел каля пяцідзесяці экспэртаў з розных краін.
URL: http://languages.miensk.com/declaration.htm
Форум за Незалежнасьць! [be]
Форум, прысьвечаны захаваньню незалежнасьці Беларусі. Абмяркоўваюцца культурныя, моўныя, эканамічныя і дзяржаўна-палітычныя аспэкты.
URL: http://dziarzava.org
Што рабіць, калі вас хочуць схіліць да супрацоўніцтва з КДБ. [be]
Выклік у дэканат, размова зь невядомымі, але абазнанымі ў вашым прыватным жыцьці дзядзькамі, прапанова даць інфармацыю ў абмен на вырашэньне праблемаў з вучобай, прозьба нікому не казаць пра размову, прапанова падпісаць пагадненьне пра супрацоўніцтва... Як вы ўжо здагадаліся, гаворка ідзе пра КДБ. На сайце Праваабарончага цэнтру "Вясна" чытайце парады праваабаронцаў пра тое, як пазьбегнуць вярбоўкі.
URL: http://spring96.org/be/lawyer_opinion/17803/
Эўрапейская Беларусь. [be, en]
24 студзеня 2008 году ў Менску было абвешчана пра пачатак агульнанацыянальнай грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь". Галоўнай мэтай кампаніі яе ініцыятары лічаць забеспячэньне незалежнасьці і пасьпяховага разьвіцьця краіны, што магчыма толькі шляхам інтэграцыі Беларусі ў Эўразьвяз.
URL: http://www.europeanbelarus.org
pravoBY.com. [ru]
Бясплатная юрыдычная кансультацыя па пытаньнях, зьвязаных з ужываньнем беларускага заканадаўства: адміністрацыйнае права, бухгальтарскі ўлік, ваеннае права, жыльлёвае права, падаткавае права, нашчадкавае права, правы чалавека, суд і арбітраж, крымінальнае права й шмат іншага.
URL: http://pravoby.com
|