mova.na.by Беларуская мова ў інтэрнэт - Каталёг рэсурсаў
· Галоўная · Дадаць рэсурс · Дадаць у абранае · Зрабіць стартавай · Кантакт · Пошук
па-беларуску по-русски

рэгістрацыя бясплатнага хостынгу

Дзесяць прынцыпаў

Дзесяць прынцыпаў Глябальнай дамовы з галіны правоў чалавека, працоўных адносінаў, аховы навакольнага асяродзьдзя і барацьбы з карупцыяй.

Правы чалавека
Прынцып 1: Дзелавыя колы павінны падтрымліваць і паважаць ахову правоў чалавека, абвешчаных на міжнародным узроўні.
Прынцып 2: Дзелавыя колы не павінны мець дачыненьня да парушэньня правоў чалавека.
Працоўныя адносіны
Прынцып 3: Дзелавыя колы павінны падтрымліваць свабоду згуртаваньняў і сапраўднае прызнаньне права на заключэньне калектыўных дамоў.
Прынцып 4: Дзелавыя колы павінны выступаць за за ліквідацыю ўсіх форм прымусовай і абавязковай працы.
Прынцып 5: Дзелавыя колы павінны выступаць за поўнае выкараненьне дзіцячае працы.
Прынцып 6: Дзелавыя колы павінны выступаць за ліквідацыю дыскрымінацыі ў галіне працы і занятасьці.
Навакольнае асяродзьдзе
Прынцып 7: Дзелавыя колы павінны падтрымліваць падыход да экалягічных пытаньняў, заснаваны на прынцыпе прадбачлівасьці.
Прынцып 8: Дзелавыя колы павінны рабіць захады, скіраваныя на павышэньне адказнасьці за стан навакольнага асяродзьдзя.
Прынцып 9: Дзелавыя колы павінны садзейнічаць разьвіцьцю і распаўсюджаньню экалягічных і бясьпечных тэхналёгій.
Супрацьдзеяньне карупцыі
Прынцып 10: Дзелавыя колы павінны процідзейнічаць усім формам карупцыі, у тым ліку вымагальніцтву і хабарніцтву.

Крыніца: http://unglobalcompact.org/

Наш анонс
Падручнік па беларускай мове - "Гавары са мной па-беларуску"

Хочаш навучыцца размаўляць па-беларуску?
Хочаш, каб беларускае слова з тваіх вуснаў гучала нязмушана, лёгка й натуральна?

Тады вазьмі падручнік "Гавары са мной па-беларуску". Уся ўвага ў кнізе скіравана менавіта на фармаваньне камунікатыўных і маўленчых навыкаў. А гэта тое, што табе патрэбна.

Кнігу можна набыць на сайце "Кнігі-поштай": http://knihi.net/index.php?productID=652. Пакінь замову, і кніжку табе дашлюць дамоў.

У Менску падручнік можна знайсьці ў кніжных крамах ды на кніжнай ярмарцы ў Нацыянальным выстаўным цэнтры на вул. Янкі Купалы.

Навіны ад незалежнага інфармацыйнага партала "Хартыя'97"


Што тутака зьявілася новага?

Беларускі квартал. [be] >> Беларускія ўстановы >> У замежжы
Віртуальная прастора беларусаў у Чэхіі: аб'явы, бібліятэка, адказы на пытаньні, форум.
URL: http://newmediaworld.info/czech/

Беларуская мова на партале Настаўнік.info. [be, ru] >> Беларуская мова
Падборка матэрыялаў па беларускай мове на партале Настаўнік.info: распрацоўкі да заняткаў, навучальныя дапаможнікі, падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэставаньня.
URL: http://nastaunik.info/workshop/for-teacher/bielmova/

Багдановіч Максім. [ru] >> Пэрсаналіі
Сайт прысьвечаны творчасьці вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Багдановіч пражыў усяго 25 гадоў, але пакінуў пасьля сябе вялікую спадчыну, якая ўвайшла ў беларускую літаратуру. У каталёгу твораў Вы зможаце знайсьці вершы Максіма Багдановіча, кнігі пра яго, пра яго жыцьцё і творчасьць, напісаныя іншымі аўтарамі. Знаёмства з творчасьцю паэта нікога не пакіне абыякавым.
URL: http://maksimbogdanovich.ru

Танк Максім. [be] >> Пэрсаналіі
Паэтычная старонка Максіма Танка. Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасьцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеньнем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. А галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасьць - Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраваньне ў легендах і паданьнях, праца, песьні, мары народу, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.
URL: http://maksimtank.ru

Гілевіч Ніл. [be] >> Пэрсаналіі
Паэтычная старонка Ніла Гілевіча. На сайце Вы можаце пазнаёміцца зь біяграфіяй паэта і яго творамі, зазірнуць у фотагалерэю, а таксама знайсьці шмат іншай карыснай інфармацыі. Для вучняў сабрана калекцыя рэцэнзій на вершы паэта.
URL: http://gilevich.ru

Вершы пра вайну. [be] >> Культура >> Літаратура
На сайце сабрана калекцыя твораў беларускіх паэтаў, якую можна лічыць своеасаблівым помнікам загінуўшым на вайне, твораў, якія вучаць нас мужнасьці, адвазе, бясстрашнасьці, высокай маральнасьці, шчырай адданасьці Бацькаўшчыне.
URL: http://sledvainy.ru

Вершы пра каханьне. [be] >> Культура >> Літаратура
На сайце Вы знойдзеце вершы пра каханне, якія былі напісаныя беларускімі паэтамі.
URL: http://moykahany.ru

Несьцяровіч В.І., Беларуская мова, 10-11. [be] >> Беларуская мова >> Падручнікі і дапаможнікі
Падручнік для 10-11 клясаў агульнаадукацыйных школ з расейскай мовай навучаньня.
URL: http://www.adu.by/modules.php?name=News&file=article&sid=1326

Гваздовіч Г.А., Беларуская мова, 11. [be] >> Беларуская мова >> Падручнікі і дапаможнікі
Падручнік для 11 клясы сярэдніх школ зь беларускай мовай навучаньня і 11-гадовым тэрмінам навучаньня.
URL: http://www.adu.by/modules.php?name=News&file=article&sid=1327

Антанюк Л.А., Бадзевіч З.І., Кныш М.І., Саматыя І.М., Беларуская мова. Навучальны дапаможнік для 9 клясы. [be] >> Беларуская мова >> Падручнікі і дапаможнікі
Навучальны дапаможнік для 9 клясы сярэдніх школ зь беларускай і расейскай мовамі навучаньня і 12-гадовым тэрмінам навучаньня (базавы і падвышаны ўзроўні).
URL: http://www.adu.by/modules.php?name=News&file=article&sid=718