mova.na.by Беларуская мова ў інтэрнэт - Каталёг рэсурсаў
Галоўная Дадаць рэсурс Кантакт
BY RU
» Беларуская мова
» Грамадзтва
» Адукацыя
» Беларускія ўстановы
» Пэрсаналіі
» Культура
· Беларуская літаратура
· Беларуская музыка
· Беларускі тэатар
· Гісторыя Беларусі
· Краязнаўства
· Мастацтва Беларусі
» СМІ
» Праграмы (software)
» Парталы і каталёгі
» Іншае
» Артыкулы і кнігі


Культура: гісторыя

450 год рэфармацыі Беларусі. [be, en, ru]
Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. вызначалася росквітам гуманістычных ідэяў, распаўсюджваньнем новых культурных, царкоўна-рэлігійных павеваў, у тым ліку рэфармацыйнага руху. Сайт прысьвечаны 450-годзьдзю рэфармацыі Беларусі (1553-2003).
URL: http://belreform.org

Бібліятэка гістарычных артыкулаў "Жыве Беларусь!" [be]
Бібліятэка гістарычных артыкулаў утрымлівае артыкулы, прысьвечаныя: найноўшай гісторыі Беларусі, гісторі беларускага ваеннага і паваеннага супраціву; гісторыі зьяўлення і развіцця беларускай мовы, моўнай сітуацыі ў старажытнай і сучаснай Беларусі. На сайце ёсьць гістарычны каляндар, музей вайсковай славы, галерэя, дзе вы знойдзеце фота, гравюры, малюнкі ды іншыя выявы, якія маюць дачыненьне да гісторыі нашай краіны, а так сама партрэтную галерэю гістарычных асобаў, культурных ды палітычных дзеячаў, што ўплывалі на лёс нашай Бацькаўшчыны.
URL: http://jivebelarus.net

Ваенна-гістарычны клюб "Княжы Гуф". [be, en, ru]
Ваенна-гмстарычны клюб "Княжы Гуф" заснаваны ў 1999 годзе. Клюб заямаецца вывучэньнем гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага часоў 14-15 стагодзьдзяў, а таксама вырабам дасьпехаў, рэчаў побыту і ўбраньня тых часоў і краіны. Клюб мае багаты вопыт удзелу ў фэстах культуры сярэнявечча ў Чэхіі, Польшчы, Літве і Беларусі. Зьяўляецца арганізатарам фэстывалю "Заслаўскi Набат", што праходзіць напачатку верасьня ў Заслаўі. Цягам некалькі год клюб ладзіў і праводзіў выставы дасьпехаў зброі "Рыцары Вялiкага Княства" ў Нацыянальным музеі гісторыі Беларусі ў Менску, Заслаўі, Маладэчне, Міры ды іншых гарадах. У 2000 годзе клюб "Княжы Гуф" выступіў зь ініцыятывай стварэньня Канфэдэрацыі рыцарскіх клюбаў "Рыцары Вялiкага Княства", якая была створана ўвосень таго ж году. Зараз канфэдэрацыя аб'ядноўвае пяць клюбаў. У 2002 годзе на падмурку канфэдэрацыі зарэгістравана Рэспубліканскае моладзевае грамадзкае аб'яднаньне "Рыцары Вялiкага Княства".
URL: http://www.bel-knight.com

Генэалёгія Лычкоўскіх [be, en, pl, ru]
Радавод старажытных родаў Лычкоўскіх гербаў Суліма і Трэска. Камбатанты, ахвяры палітычных рэпрэсій з гэтых сем'яў. Дадзеныя аб шляхце Вялікага Княства Літоўскага, гістарычныя мапы. Прысьвечаны Лычкоўскім, сваякам, крэўным і параднёным з гэтым родам, дасьледчыкам асабістага радаводу ды й увогуле ўсім аматарам улюбёных у генэалёгію.
URL: http://www.lyczkowski.net

Гісторыя Беларусі. Асобы. [be]
На сайце можна пазнаёміцца зь біяграфіямі выбітных асобаў, якімі знакаміта й якімі ганарыцца Беларусь.
URL: http://asoby.belinter.net

Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагодзьдзяў. Першатворы. [be, ru]
Сайт зьяўляецца прыватнай некамэрцыйнай web-бібліятэкай - гэта электронны збор як мага больш поўных тэктаў старабеларускай літаратуры. Дазваляе лепш разабрацца ў гісторыі й культуры Беларусі, а значыць, скласьці больш зразумелае ўяўленьне пра сябе ды пра свой шлях. "Менавіта зварот да першатвораў дазваляе пазбавіць розум ад памылак ды іншароднага ўплыву" (Р.Дэкарт).
URL: http://starbel.narod.ru

Гусьлі: традыцыі, сучаснасьць. [be, en, pl, ru]
Сайт мастры беларускіх гусьляў Алеся Чумакова. Сайт прысьвечаны гісторыі і рэканструкцыі беларускіх гусьляў. Расказваецца пра розныя тэорыі паходжаньня, тыпах, манэрах ігры, асаблівасьцях вырабу беларускіх гусьляў. Ёсьць бібліятэка, фатаграфіі, кароткі тэрміналягічны слоўнік на беларускай, расейскай, ангельскай мовах.
URL: http://gusli.narod.ru

Манеты беларускай даўніны. [be]
Сайт прысьвечаны гісторыі разьвіцьця грашовай сістэмы ў Беларусі.
URL: http://groshyk.ru

Нацыянальны гістрычны музей Рэспублікі Беларусь. [be]
Афіцыйны сайт музея: навіны, калекцыя, інфармацыя для наведвальнікаў, кантакты.
URL: http://histmuseum.by/be/

Спадчына Беларусі: гісторыя і мастацтва. [be]
Мэта пректа - збіраньне і публікацыя ў канспэктыўнай форме тэкставага і выяўленчага матэрыялу, звязанага з гісторыяй і мастацтвам Беларусі. Крыніцамі для артыкулаў зьяўляюцца навуковыя і навукова-папулярныя выданьні, а таксама матэрыялы ў інтэрнэце, на якія даюцца спасылкі. Асобная ўвага надаецца публікацыі здымкаў музейных артэфактаў (як зь беларускіх музеяў, так і замежных), якія маюць дачыненьне да гісторыі, культуры і мастацтва Беларусі, а таксама публікацыі розных архіўных і археалагічных матэрыялаў.
URL: http://spadczyna.com

Форум ваенна-гістарычнага клюбу "Ліцьвінскае войска". [be]
Ваенна-гістарычны клюб "Ліцьвінскае войска" створаны ў 2008 годзе з мэтай вывучэньня ваеннай гісторыі беларускіх земляў 18-20 ст. Чальцы Клюбу ствараюць рэплікі вайсковага ліцьвінскага і беларускага строяў, займаюцца вайскова-гістарычным турызмам, удзельнічаюць у ралявых гульнях, спартыўных спаборніцтвах (рэканструкцыях з элемэнтамі страйкболу).
URL: http://bka.forum24.ru