|
Архітэктура Гродна. [be, de, en, pl]
Сайт прысьвечаны Гародні. Тутака ёсьць артыкулы пра гісторыю горада, фотаздымкі, гасьцёўня, бібліятэка. Асобнае месца адводзіцца рэканструкцыі гораду, якая больш вынішчае гістарычныя помнікі, чым забясьпечвае іх захаваньне.
URL: http://harodnia.com
Белавеская пушча - XXI стагодзьдзе. [be, en, ru]
Сайт, прысьвечаны нацыянальнаму нерушу Белавеская пушча. Галоўная задача сайту - падняць грамадзкую ініцыятыву, сабраць і арганізаваць вакол Белавескай пушчы супольнасьць людзей, якія жадаюць і могуць дапамагчы вырашыць яе экалягічныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы, захаваць першабытны рэліктавы лес, садзейнічаць разьвіцьцю навукі, турызму, экаадукацыі. Сайт асьвятляе праблему абароны і захаваньня Белавескае пушчы, імкнецца аб'ектыўна адлюстроўваць праблемы і сытуацыю ў Белавескай пушчы, праводзіць незалежны аналіз, заснаваны на фактах і доказах.
URL: http://bp21.org.by
Беларускі Пасейдон. [ru]
Усё пра рэкі і азёры Беларусі. Раздзелы сайта: "Рэкі", "Азёры", "Водасховішча", "Артыкулы", "Форум", "Фотакарткі" ды інш.
URL: http://www.poseidon.by
Геральдыка Беларусі. [ru]
Сайт, прысьвечаны геральдыцы беларускіх местаў. На сайце ёсьць артыкулы па геральдыцы, геральдычны слоўнік, апісаньне геральдычных правілаў, тлумачэньні тэрміналёгіі.
URL: http://geraldyka.com
Гістарычны праект Мір-Нясьвіж. [ru]
Праглядая матэрыялы праекта, вы даведаецеся шмат новага пра старажытныя гарады Беларусі - Нясьвіж і Мір. Вам будзе цікава паглыбіцца ў далёкія XVI - XVIII стагодзьдзі і даведацца пра гісторыю гэтых гарадоў. Гарады, якія былі рэзідэнцыяй вялікіх князёў Радзівілаў, якія займалі першае месца сярод магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. Вы даведаецеся пра архітэктуру гарадоў, якія былі нічым ня горшыя за эўрапейскія.
URL: http://www.mir-nesvizh.com
Глёбус Беларусі. [ru]
Архітэктурныя і іншыя славутасьці Беларусі. 7400 аб'ектаў, 16500 фотаздымкаў.
URL: http://www.globus.tut.by
Дудуткі. [ru, en]
Афіцыйны сайт Музея старажытных народных промыслаў і тэхналёгій "Дудуткі": кантакты, экскурсіі, карта, водгукі, навіны. Навінавы блёг музея: http://news.dudutki.by/
URL: http://dudutki.by/index.php
Замкі Беларусі. [ru]
Дадзены праект цалкам прысьвечаны замкам Беларусі, а таксама абаронным збудаваньням (гарадзішчам, умацаваньням ды інш.), якія захаваліся на тэрыторыі нашай краіны. Сайт утрымлівае інфармацыю толькі пра тыя помнікі, якія аўтары сайту бачылі на свае вочы. Да кожнага помніку выкладаецца ягогая гысторыя і аўтарскі фотаматэрыял.
URL: http://zamki.fatal.ru
Край. [be]
Фотаальбом Вадзіма Грудзько аб Беларусі. Выхаду альбома шчыра спрыяў вядомы бард Алесь Камоцкі. На рэспубліканскім конкурсе "Мастацтва кнігі" "Край" атрымаў спэцыяльны дыплём у намінацыі "Лепшы фотаальбом" 2005 году.
URL: http://www.by-kraj.com/
Краіна замкаў. [ru]
Прапануецца багаты выбар унікальных найцікавейшых экскурсій па гістарычных месцах Беларусі. На экскурсіях ладзяцца рыцарскія баі ды фаер-шоў. На сайце ёсть галерэя, дзе можна пабачыць фотасправаздачы з экскурсій, а таксама форум, на якім можна пазнаёміцца з водгукамі ды ўраджаньнямі.
URL: http://www.zamak.by
Крэпасьць Беларусь. [en, ru]
Сайт пра гісторыю фартыфікацыйных (абарончых) збудаваньняў Беларусі. Утрымлівае матэрыялы пра абарончыя аб'екты, якія пабудаваныя ў пэрыяд ад сярэдзіны XIX да сярэдзіны XX стагодзьдзя. На сайце ёсьцека вельмі шмат фотаздымкаў, артыкулаў, мап і схем збудаваньняў.
URL: http://www.fortressby.com
Мэдыя-кампанія "Журналісты за гістарычную спадчыну". [be]
Мэдыя-кампанія "Журналісты за гістарычную спадчыну" арганізавана Грамадзкім аб'яднаньнем "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Мэта кампаніі - прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемы захаваньня, рэстаўрацыі і аднаўленьня гісторыка-культурных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі.
URL: http://spadchyna.ximik.info
МЕНСК.by. [be]
Сайт ставіць мэтай паказаць менчукам адметнасьці Менску, а таксама яго гісторыю, рэчаіснасьць і будучыню.
URL: http://mensk.by
Менск стары і новы. [be, ru, de, en ]
Гэты праект прысьвечаны гісторыі Менска - сталіцы Беларусі, яго мінуламу і сучаснасьці. Ён закліканы паказаць Менск другой паловы ХХ стагодзьдзя такім, як яго памятаюць нашыя бацькі, бабулі, дзядулі. На ім разьмешчаныя фатаграфіі і апісаньні вуліц, плошчаў, помнікаў архітэктуры старога і сучаснага горада. Прыведзены сьпіс пераназваньня вуліц, храналёгія асноўных гарадзкіх падзей, карты і пляны Менску.
URL: http://www.minsk-old-new.com
Мірскі замак. [ru]
Сайт, прысьвечаны Мірскаму замку: гісторыя, архітэктура, фотаздымкі.
URL: http://piligrim.iatp.by/castle_my.html
Нашы касьцёлы. [be]
Сайт пра кружэлку з каталіцкай архітэктурай Беларусі: 4000 фота, 876 аб'ектаў, 76 фотамастакоў, даведнік пілігрыма. У кружэлку ўвайшлі ўсе аб'екты, якія на сёньня ёсьць каталіцкімі, ці ў бліжэйшы час маглі бы быць перададзены касьцёлу. Увайшло ўсё за што можа зачапіцца фотакамэра, нават калі гэта толькі падмуркі, альбо пагорачак ад былое каплічкі. У дадатак да дыску падаецца невялічкі фотасьпіс сёньня дзейных грэка-каталіцкіх (уніяцкіх) сьвятыняў і 20-хвілінны фільм "Нашы касьцёлы" (28 мегабайт).
URL: http://www.hramy.com
Павет. [be, en, pl, ru]
Сайт, прысьвечан гісторыі і культуры Лідчыны. Утрымлівае бібліятэку, старажытныя мапы, успаміны жыхароў, фотаздымкі ікон і гістарычных помнікаў.
URL: http://pawet.net
Палацы і сядзібы Беларусі. [be]
Праект прысьвечаны гістарычным помнікам Беларусі.
URL: http://spb.iatp.by/index.html
Помнікі архітэктуры Беларусі. [ru]
На сайце расказваецца пра найцікавейшыя падзеі з жыцьця беларускіх замкаў, палацаў, крэпасьцей і сядзіб. У раздзеле "Помнікі архітэктуры" вы можаце пазнаёміцца зь іх гісторыяй, прасачыць, як зьмяняліся зьнешні выгляд і ўнутранае ўбраньне. А "Архітэктурны слоўнік" дапаможа ў разуменьні прачытанага. Ёсьць багатая фотагалерэя. Можна таксама прагледзіць аб'ект на мапе. Замест блёгаў і форумаў - раздзел "Пуцявыя нататкі".
URL: http://palac.by
Радзіма майго духу - Збор помнікаў зямлі беларускай. [be]
Старонка ўяўляе зь сябе нешта кшталту даведніка ці энцыкляпэдыі. Сайт увабраў у сябе інфармацыю з усіх дагэтуль існуючых краязнаўчых старонак. Тутака багата арыгінальнага фотаматэрыялу, можна знайсьці цікавыя гістарычныя зьвесткі непасрэдна пра рэгіёны Беларусі. Акрамя таго, што гэта энцыкляпэдычны даведнік, сайт зьяўляецца й даведнікам турыстычным, бо галоўнаю мэтаю яго стварэньня было "падаць так інфармацыю чытачу, каб пасьля прачытаньня яму захацелася наведаць тыя мясьціны".
URL: http://www.radzima.org
Турыстычнае агенцтва "Гісторыя-тур". [be, ru, en]
Турагенцтва запрашае ў шматлікія тэматычныя і аўтобусныя экскурсіі па беларускіх гістарычных мясьцінах.
URL: http://www.h-t.by
|