mova.na.by Беларуская мова ў інтэрнэт - Каталёг рэсурсаў
Галоўная Дадаць рэсурс Кантакт
BY RU
» Беларуская мова
» Грамадзтва
» Адукацыя
» Беларускія ўстановы
» Пэрсаналіі
» Культура
· Беларуская літаратура
· Беларуская музыка
· Беларускі тэатар
· Гісторыя Беларусі
· Краязнаўства
· Мастацтва Беларусі
» СМІ
» Праграмы (software)
» Парталы і каталёгі
» Іншае
» Артыкулы і кнігі


Культура: музыка

Ансамбль "Літуус". [be, de, en, ru]
Ансамбль "Лiтуус" (першпачатковая назва "Контрданс") быў створаны ў 1992 годзе выпускнікамі вышэйшых навучальных музычных устаноў Рэспублікі Беларусь. З моманту стварэньня ансамбля музыканты плённа працуюць у Баранавічах. Спачатку рэпертуар ансамбля складаўся з твораў заходнеэўрапейскіх кампазітараў часоў барока. Потым зьявіўся інтарэс да вывучэньня нотнага матэрыялу й гісторыі музычнага мастацтва Беларусі ды Польчшы, якія ўваходзілі ў той час у склад Вялікага Княства Літоўскага.
Зараз у рэпертуары ансамбля гучаць творы: Джыралама Фрэскабальдзі, Арланда Ласа, Якаба ван Эйка, Антонія Хабэсона, Роберта Каррэ, Войцэха Длугарая, труверскiя ды трубадурскiя мэлёдыi 12-13 стагодзьдзяў, ангельскiя танечныя мэлёдыi 14-15 стагодзьдзяў, італьянскiя танцы - Saltarello, La Rotta, бранлi Туано Арбо, кельцкiя мэлёдыi, а таксама творы невядомых аўтараў заходнеэўрапейскіх краін.
URL: http://www.litu.us

Басовішча. [be, pl]
"Басовішча" - фэстываль музыкі маладой Беларусі. Заснаваны ў пачатку 90-х Беларускім аб'яднаньнем студэнтаў у Польшчы (БАС), сябры якога і ладзяць фэстываль штогод. Гэта фэст пад адкрытым небам, у намётах і зь, пераважна, беларускай рок-музыкай. Зараз гэта найбуйнейшы беларускі фэст. Толькі праходзіць ён у Польшчы - зусім недалёка ад беларускай мяжы, у мястэчку Гарадок Беластоцкага ваяводзтва. "Басовішча" ладзіцца штогод у ліпені, прыкладна ў другой палова месяца, у пятніцу-суботу. Традыцыйна фэст мае тры часткі: вольная сцэна, конкурс маладых беларускіх гуртоў, выступы зорак і гасьцей фэсту з Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы, Італіі ды інш.
URL: http://basowiszcza.org

Беланогая Тацьцяна. [be]
Афіцыйны сайт Тацьцяны Беланогай - выканаўцы аўтарскай песьні. На сайце пададзены навіны, афіша канцэртаў, выдадзеныя альбомы (да некаторых песень можна сьцягнуць акорды), фотаздымкі, артыкулы.
URL: http://bielanohaja.by

Беларускі нацыянальны супраціў: аўтарская песьня. [be]
Рэсурс прысьвечаны беларускай бардаўскай песьні, на ім сабрана каля 700 выдатных беларускіх песень (у mp3), а таксама інфармацыя і спасылкі на сайты іншых выканаўцаў. Рэгулярна разьмяшчаецца інфармацыя пра культурныя імпрэзы і падзеі ў Менску.
URL: http://www.supratiu2007.narod.ru

Віртуальны музей гурта "Песьняры". [ru]
Аўтарскі праект Дзьмітрыя Церохіна, прысьвечаны гурту "Песьняры".
URL: http://vma-pesnyary.com

Гурт "Беларускія песьняры". [ru]
Афіцыйны сайт знакамітага беларускага гурта.
URL: http://www.pesniary-belorusskie.ru

Гурт "Жыгімонт Ваза". [be]
Афіцыйны сайт гурта: гісторыя, дыскаграфія, тэксты песень, гасьцёўня.
URL: http://www.zygvaza.net

Гурт "Ляпіс Трубяцкі". [ru]
Афіцыйны сайт гурта: навіны, фота, сувязь, крама.
URL: http://www.lyapis.com

Гурт "Палац". [be]
Афіцыйны сайт гурта: альбомы, фота, тэксты, форум.
URL: http://www.palac.org

Гурт "Песьняры". [ru]
Неафіцыйны аўтарскі сайт, прысьвечаны гурту "Песьняры".
URL: http://pesnyary.com

Гурт "Стары Ольса". [be, en, ru, pl]
Афіцыйны сайт гурта: дыскаграфія, фота, відэа, тэксты песень, інтэрвію, гасьцёўня.
URL: http://staryolsa.com
Неафіцыйны сайт гурта: http://staryolsa.narod.ru/

Гурт "Троіца". [be, en, ru]
Афіцыйны сайт гурта: дыскаграфія, рэалтоны, фота, відэа, тэксты песень, форум.
URL: http://troitsa.net

Гурт "beZ bileta". [ru]
Афіцыйны сайт гурта: афіша, гісторыя, дыскаграфія, фота.
URL: http://bezbileta.net

Гурт "J:Mors". [en, ru]
Афіцыйны сайт гурта: навіны, гісторыя, дыскаграфія, фота, песьні для запампоўкі.
URL: http://www.jmors.by

Гурт "Neuro Dubel". [en, ru]
Афіцыйны сайт гурта: навіны, творчасьць, спасылкі, форум.
URL: http://neurodubel.com

Гурт "ULIS". [be, en]
Афіцыйны сайт гурта: музыка, навіны, прэса, кантакты.
URL: http://www.ulis.by

Гурт "UNIA". [be, ru]
Афіцыйны сайт гурта: навіны, кантакты, аўдыё, відэа, навіны, афіша.
URL: http://unia.na.by

Канцэртнае агенцтва "Джаз-Саунд-Клюб". [en, ru]
Афіцыйны сайт "Джаз-Саунд-Клюба" Яўгена Ўладзімірава. Канцэртнае агенцтва ёсьць найбуйнейшым у Беларусі арганізатарам гастроляў зорак сусьветнага джазу. Прадстаўляе жыхарам Менску і рэспублікі выступы сусьветна вядомых джазавых калектываў. Ладзіць музычнае афармленьне карпаратыўных мерапрыемстваў, выставаў і прэзэнтацый, розных сьвятаў, прыватных вечарынак і юбілеяў.
URL: http://jazzclub.by

Кватэрнікі ў Менску. [ru]
Сайт суполкі энтузіястаў, якія ладзяць "кватэрнікі" - канцэрты бардаўскай песьні ў кватэры. На сайце разьмешчана кароткая інфармацыя пра запрошаных выканаўцаў. Інфармацыя пра новыя канцэрты дасылаецца ўсім зацікаўленым праз электронную пошту.
URL: http://kvaterniki.by

Музычная скарбонка. [be]
"Музычная скарбонка" - торэнт партал беларускай музыкі.
URL: http://by-music.net

Музычная прастора Беларусі. [ru]
Сайт прысьвечаны беларускай музыцы. Акрамя навінаў і афішы, сайт цікавы тым, што тутака можна сьцягнуць беларускую музыку ў фармаце MP3, відэакліпы, словы і акорды папулярных беларускіх песень.
URL: http://www.mpby.com

BMA Group. [be]
BMA Group - гэта маладзёвая арганізацыя, галоўнай мэтай якой зьяўляецца прапаганда беларускай музыкі. За тэрмін свайго існаваньня ёй выдадзена шмат запісаў айчынных музыкаў: ад маладых гуртоў з новых музычных плыняў да твораў мэтраў сучаснай ды класічнай музыкі. BMA Group на працягу апошніх год таксама зьяўляецца буйнейшым арганізатарам беларускіх канцэртаў ды фэстаў.
URL: http://belmusic.org

EXPERTY.BY. [ru]
Праект "Experty.by" створаны дзеля сістэматычнага апісаньня й ацэнкі кружэлак беларускіх артыстаў. На сайце абмяркоўваюцца як сьвежыя рэлізы, так і найбольш значныя альбомы прошлых гадоў.
URL: http://www.experty.by

ULTRA-MUSIC. [ru]
На сайце разьмяшчаюцца самыя цікавыя навіны сусьветнага і беларускага шоў-бізнэсу, вядзецца аўтарская калёнка. Пасьля рэгістрацыі можна абмяркоўваць на форуме музычныя падзеі, камэнтаваць навіны, аднаўляць афішу. Сайт таксама ўтрымлівае агляды музычных падзей у Беларусі, рэцэнзіі на альбомы, біяграфіі вядомых музыкантаў.
URL: http://ultra-music.com