mova.na.by Беларуская мова ў інтэрнэт - Каталёг рэсурсаў
Галоўная Дадаць рэсурс Кантакт
BY RU
» Беларуская мова
» Грамадзтва
» Адукацыя
» Беларускія ўстановы
» Пэрсаналіі
» Культура
· Беларуская літаратура
· Беларуская музыка
· Беларускі тэатар
· Гісторыя Беларусі
· Краязнаўства
· Мастацтва Беларусі
» СМІ
» Праграмы (software)
» Парталы і каталёгі
» Іншае
» Артыкулы і кнігі


Культура: тэатар

Беларускі дзяржаўны тэатар лялек. [ru]
Беларускі дзяржаўны тэатар лялек - найстарэйшы тэатар лялек рэспублікі. У ягоным рэпэртуары - відовішчныя пастаноўкі, якія на доўга запамінаюцца. Яны вабяць гледачоў сьвежай, незвычайнай інтэрпрэтацыяй традыцыйных клясычных твораў, выразнай сцэнаграфіяй, яркай работай акцёраў, арыгінальным музычным суправаджэньнем, выкарыстаньнем новых тыпаў лялек. Тэатар добра вядомы і апазнаны ў многіх краінах Эўропы.
URL: http://www.puppet-minsk.com

Беларускі рэспубліканскі тэатар юнага гледача. [be, ru, en]
Тэатар юнага гледача (ТЮГ) адчынены ў Менску ў 1931 г. На рахунку творчага калектыву тэатра - мноства сур'ёзных гастрольных тураў і фэставых узнагарод. У рэпэртуары - дваццаць шэсьць спэктакляў. Кожны сэзон тэатар выпускае ня меньш за тры прэм'еры. Амаль усе яны прызначаныя для сямейнага прагляду. Творчы статут калектыву вызначае лёзунг "Наш сямейны тэатар". Зарыентавацца ў спэктаклях дапамагаюць рубрыкі афішы: "Мае першыя спэктаклі" прызначаныя для самых маленькіх гледачоў ад трох да сямі гадоў; "Цудоўныя гісторыі і казкі" - для дзяцей, якія вучацца ў малодшых клясах школы ды падлеткаў, радзей - юнакоў і дзяўчат; спэктаклі рубрыкі "Мастацтва быць дарослым" зьбіраюць гледачоў, чый узрост дасягнуў 14 гадоў.
URL: http://beltuz.by

Вогненны цырк "Крэсіва". [ru]
Беларускі вогненны цырк "Крэсіва" займаецца распрацоўкай і рэалізыцыяй унікальных шоў-праектаў і тэатральных праектаў з выкарыстаньнем найноўшых спэцэфэктаў, агню, ультрафіялету, піратэхнікі, сьветавых эфэктаў, жывой музыкі ды танца. Дзейнасьць тэатру можна ўмоўна падзяліць на два кірункі: тэатральная дзейнасьць і шоў-праграмы. У залежнасьці ад пляцоўкі ці сцэны, гэта можа быць імпрэза на вуліцы, у клюбе, для канцерта ці анімацыя. Для кожнага кінунку выкарыстоўваюцца асобныя касьцюмы, рэквізыт, рыхтуюцца арыгінальныя праграмы і сцэнары.
URL: http://www.kresiva.com

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету. [be, ru, en]
Дзяржаўны тэатар опэры і балету быў адкрыты 25 траўня 1933 году. У 1996 годзе ў выніку рэарганізацыі адзіны тэатар падзяліўся на самастойныя структуры: опэры і балету. У 2009 годзе пасьля капітальнай рэканструкцыі будынка было прынята рашэньне зноў аб'яднаць трупы ў адзіны Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету. У складзе тэатру таксама працуе творчы калектыў "Беларуская капэла", які займаецца навуковай, выдавецкай і канцэртнай дзейнасьцю, накіраванай на адраджэньне старадаўняй беларускай музыкі (у прыватнасьці, па ініцыятыве і пры ўдзеле калектыву былі зроблемы запісы старадаўніх беларускіх опэр "Агатка" і "Апалён-заканадавец", пастаноўка опэры "Фаўст"). З 1990 году пры тэатры працуе Дзіцячы музычны тэатар-студыя. У яго афішы - 5 спэктакляў для дзяцей.
URL: http://belarusopera.by

Плястычны экспэрымэнтальны тэатар "Eye". [ru]
Да 2006 году тэатар "Eye" існаваў як незалежны калектыў, заснаваны студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў. За першыя пяць год існаваньня было зроблена каля 30 плястычных мініятур і пэрфомансаў, спэктакаль "Insomnia". Зь верасьня 2006 году тэатар "Eye" стала працуе на падмурку Нацыянальнага цэнтру мастацкай творчасьці дзяцей і моладзі ў Менску. Менавіта тут зьявіўся другі плястычны спэктакаль тэатру "З Верь". Пры тэатры "Eye" працуе студыя, якая яднае маладых і энэргічных людзей, зацікаўленых ў падоўжаньні творчасьці тэатру. Зараз тэатар працуе ў чатырох кірунках:
1) Стварэньне сьвяточнай атмасфэры.
2) Плястычныя мініятуры. Пэрфомансы.
3) Спэктаклі "Insomnia", "3 Верь".
4) Вогненнае і піратэхнічнае шоў.
URL: http://www.eye-eye-eye.com

Праект "Вольны тэатар". [ru, en, fr]
Заснавальнікі праекта перакананыя, што ў Беларусі ёсь шмат таленавітых маладых людзей, чый патэнцыял зможа раскрыцца ў сцэнічным асяродзьдзі ня толькі сваёй краіны, але й у міжнародным тэатральным кантэксьце. Гэтую ўпэўненасьць ім надае той факт, што праект "Вольны тэатар" у якасьці апекуноў падтрымалі Вацлаў Гавэл, ангельскі драматург Том Стопард і амэрыканскі драматург Артур Копіт.
Асноўныя прынцыпы "Вольнага тэатра":
- пазытыўна ўплываць на разьвіцьцё тэатральнае драматургіі ў Беларусі ды за яе межамі;
- аб'яднаць намаганьні маладых драматургаў у прасоўваньні новых тэатральных ідэяў;
- стварыць камунікацыйныя масты паміж тэатральнай Беларусьсю і зьнешнім сьветам;
- стварыць альтэрнатыўную сыстэму адукацыі для беларускіх драматургаў і рэжысэраў;
- рухаць наперад ідэі свабоды творчасьці і дэмакратычных прынцыпаў у тэатральнай сфэры Беларусі.
URL: http://www.dramaturg.org

Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі. [be]
Тэатар беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе з мэтай аказаньня практычнай дапамогі беларускім драматургам-пачаткоўцам у спасьціжэньні законаў сцэны і ёсьць адным з нешматлікіх тэатраў такога кшталту разам з тэатрам "Ройал-Корт" у Лёндане і Школай сучаснай п'есы ў Маскве. Тэатар вядзе індывідуальную работу з драматургамі, рэпэтыцыі, акцёрска-сцэнічныя чытаньні п'ес па ролях, сэмінары з прыцягненьнем рэжысэраў ды іншых спэцыялістаў тэатра, садзейнічае прафэсійнаму станаўленьню маладых драматургаў. За гады існаваньня Тэатар беларускай драматургіі стаўся неад'емнай часткай культуры Беларусі.
URL: http://rtbd.by

Тэатар "Крылы Халопа". [ru, en]
Берасьцейскі незалежны тэатар, адзін з нешматлікіх альтэрнатыўных тэатраў у Беларусі. Акрамя стварэньня спэктакляў, займаецца анімацыяй культуры. "Крылы халопа" - спадкаемца і праваўладальнік берасьцейскага "Вольнага тэатру", пасьля 10 год існаваньня якога было прынята рашэньне аб яго закрыцьці ды стварэньні тэатру "Крылы халопа".
URL: http://www.teatrkh.com

Тэатар сучаснай драмургіі "Тэатральны каўчэг". [ru]
"Тэатральны каўчэг" - аўтарскі праект рэжысэра Яўгена Валабаева. Усе спэктаклі "Тэатральнага каўчэга" вельмі розныя, але паклоннікі тэатра адзначаюць тое агульнае, што іх яднае - своеасаблівы стыль, гумар, дабрыню, музычнасьць. Гледачы зноў і зноў прыходзяць у тэатар таму, што ўсе яго спэктаклі, так, ці інакш пра галоўнае - пра каханьне...
URL: http://tk-minsk.com