 |
Хочаш навучыцца размаўляць па-беларуску?
Хочаш, каб беларускае слова з тваіх вуснаў гучала нязмушана, лёгка й натуральна?
Тады вазьмі падручнік "Гавары са мной па-беларуску". Уся ўвага ў кнізе скіравана менавіта на фармаваньне камунікатыўных і маўленчых навыкаў. А гэта тое, што табе патрэбна.
Кнігу можна набыць на сайце "Кнігі-поштай": http://knihi.by/node/831. Пакінь замову, і кніжку табе дашлюць дамоў.
У Менску падручнік можна знайсьці ў кніжных крамах ды на кніжнай ярмарцы ў Нацыянальным выстаўным цэнтры на вул. Янкі Купалы. |
| Беларуская мова: агульныя зьвесткі |
Беларуская мова. [ru, en, fr, de, zh]
Кароткая характарыстыка беларускае мовы.
URL: http://www.primavista.ru/dictionary/lang/byelorussian.htm
Беларуская мова на партале Настаўнік.info. [be, ru]
Падборка матэрыялаў па беларускай мове на партале Настаўнік.info: распрацоўкі да заняткаў, навучальныя дапаможнікі, падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэставаньня.
URL: http://nastaunik.info/workshop/for-teacher/bielmova/
Беларуская мова на партале KILDEE LANG. [ru]
На партале можна запампаваць падручнікі, навучальныя дапаможнікі, слоўнікі для навучаньня розным мовам сьвету. Ёсьць асобны раздзел, прысьвечаны беларускай мове.
URL: http://lang.moy.su/news/1-0-4
Закон "Аб Правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі". [be]
Поўны тэкст закону "Аб Правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі". Закон пачаў дзейнічаць 1 верасьня 2009 г.
URL: http://www.pravo.by/kbdpz/text.asp?RN=2007030001
"Жывая мова". [be]
Архіў перадачы беларускай службы радыё "Свабода", прысьвечанай разнастайным пытаньням беларускае мовы: як правільна казаць, якія словы й калі ўжываць, як правільна будаваць фразы ды інш. Да жалю, зь лютага 2006 году перадача больш не выходзіць у этэр.
URL: http://www.svaboda.org/archive/Language/20060101/597/619.html
Мая родная Беларуская Мова. [be]
У нашай краіне зьяўляецца ўсё больш людзей, якія валодаюць роднай мовай, разумеюць яе значэньне і штодня карыстаюцца ёю ў сваім жыцьці. Гэтая дыскусія - адна з магчымасьцяў даць слова такім людзям, каб яны падзяліліся сваім уласным вопытам карыстаньня беларускай мовай, сваімі ўражаньнямі, думкамі і пачуцьцямі, зьвязанымі зь ёю.
URL: http://mova.na.by/artykuly/biel_mova.html
Партал славістыкі. [de, en, ru]
Віртуальная бібліятэка (партал) славістыкі ёсьць адной з асноўных крыніц акадэмічнай інфармацыі па пытаньнях славістыкі ў інтэрнэце. Партал створаны для навукоўцаў, студэнтаў, настаўнікаў, перакладчыкаў, куртуролягаў ды ўсіх тых, хто цікавіцца славістыкай, славянскімі мовамі, славянскай літаратурай і славянскім фальклёрам. Партал складаецца з наступных частак: гід па сеткавых рэсурсах славістыкі, сэрвіс электроннай рассылкі сьпісаў новых паступленьняў Бэрлінскай дзяржаўнай бібліятэкі па тэме славістыка, мета-пошук у цэнтральных базaх дадзеных і каталёгах славістыкі, сеткавы навучальны дапаможнік ("компас славіста") дзеля ўводзінаў у выкарыстаньне інфармацыі па прадмеце. Пртал па славістыцы падтрымліваецца Віртуальнай бібліятэкай Усходняе Эўропы.
URL: http://www.slavistik-portal.de
Раздзел "Беларуская мова і літаратура" на партале Учителю.net. [be]
Матэрыялы, распрацоўкі, заняткі, прэзэнтацыі, парады настаўніку беларускай мовы і літаратуры.
URL: http://uchitelu.net/media/belorusskiy/
Родная мова. [be]
На гэтых старонках сябры клюбу "Спадчына" жадаюць паспрабаваць асэнсаваць ролю і месца беларускай мовы ў сучасным сьвеце, а па вялікім рахунку - яе значэньне для кожнага з нас. На працягу шматлікіх гадоў зьбіраліся пытаньні, якія патрабавалі адказу. У выніку ўзнікла ідэя зьвярнуцца праз Інтэрнэт да беларусістаў, беларусазнаўцаў, гісторыкаў, філёлягаў, беларусаў, прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў у нашай краіне і за мяжою па дапамогу ў адаказах на пастаўленыя пытаньні і такім чынам ўнесьці свой унёсак у стварэньне Катэхізісу навукі аб беларускай мове.
URL: http://rodnamova.spadchyna.org
Ethnologue report for Belarus. [en]
Кароткія зьвесткі пра беларускую мову.
URL: http://www.ethnologue.com/show_country.asp?name=Belarus
Languages Across Europe - Belarusian. [en]
Кароткія зьвесткі пра беларускую мову.
URL: http://www.bbc.co.uk/education/languages/european_languages/languages/belarusian.shtml
PRAVAPIS.ORG. [be, en]
Папулярны партал, прысьвечаны беларускай мове: артыкулы, кнігі, спасылкі, праграмы.
URL: http://www.pravapis.org
|