mova.na.by Беларуская мова ў інтэрнэт - Каталёг рэсурсаў
Галоўная Дадаць рэсурс Кантакт
BY RU
» Беларуская мова
· Беларуская лацінка
· Беларускі альфабэт
· Беларускія падручнікі
· Беларускія слоўнікі
· Гісторыя беларускай мовы
· Граматыка і сынтаксыс
· Лексіка і фразэалёгія
· Тэорыя мовазнаўства
» Грамадзтва
» Адукацыя
» Беларускія ўстановы
» Пэрсаналіі
» Культура
» СМІ
» Праграмы (software)
» Парталы і каталёгі
» Іншае
» Артыкулы і кнігі


Беларуская мова: падручнікі, дапаможнікі

Аляксандраў Сяргей, Мыцык Галіна. Гавары са мной па-беларуску. [be, ru]
Базавы курс клясычнае беларускае мовы. Cучасны падручнік для самастойнага навучаньня беларускай мове: альфабэт, вымаўленьне, граматыка, тэматычныя заняткі, тэксты, маўленчыя практыкаваньні, слоўнік. Прыходзь і забірай!
На нашым сайце разьмешчана найноўшая электронная вэрсія падручніка, якая цалкам адпавядае выданню 2008 году. Дадаткова ў ёй выпраўлены усе недахопы і памылкі друку, якія былі знойдзеныя ў друкаваным варыянце.
URL: http://mova.na.by/artykuly/havary-sa-mnoj-pa-belarusku.html

Беларуская мова. [ru]
Старонка беларускай мовы ў бясплатная бібліятэцы: саманавучальнікі, падручнікі, слоўнікі, размоўнікі ўсіх сусьветных моў.
URL: http://in-yaz-book.ru/belor.html

Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для абітурыентаў. [ru]
Вучэбны дапаможнік для абітурыентаў уключае два найбольш важныя раздзелы курса беларускай мовы: артаграфію ды пунктуацыю. Асаблівая ўвага звернута на складаныя тэмы раздзелаў. Побач з тэарэтычным матэрыялам зьмешчана і практычная частка. Выкананьне разнастайных заданьняў і практыкаваньняў дапаможа абітурыентам замацаваць і сістэматызаваць веды, накіраваныя на выпрацоўку навыкаў карыстаньня правільнай пісьмовай літаратурнай мовай. Прызначаецца абітурыентам БДАТУ, якія паступаюць на завочную форму навучаньня, будзе карысна й абітурыентам, што рыхтуюцца да цэнтралізаванага тэставаньня.
URL: http://www.batu.edu.by/publication/belaruskaya-mova-vuchebny-dapamozhn-k-dlya-ab-turyenta

Беларуска-швэдзкі размоўнік. [be]
Таварыства Беларускай Мовы падрыхтавала беларуска-швэдзкі размоўнік. Размоўнік зроблены ў фармаце MS Excel, утрымлівае каля 2200 слоў і выразаў, распаўсюджваецца бясплатна.
URL: http://tbm-mova.by/publication_46.html

Беларускі клясычны правапіс. [be]
Электронны варыянт кніжкі: "Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя". Гэтая праца - вінік шматгадовае дзейнасьці дзеля ўдасканаленьня беларускага клясычнага правапісу. Над кніжкай працавала працоўная група ў складзе: Ю.Бушлякоў, В.Вячорка, З.Санько, З.Саўка.
URL: http://mova.na.by/artykuly/pravapis2005.html

Беларускі лемантар - Biełaruski lemantar. [be]
Лемантар для школаў і хатняга навучаньня дзяцей беларускай лацінцы. Адсканаваная вэрсія кнігі, выдадзенай ў 1964 годзе ў Нью-Ёрку выдавецтвам "Заранка". Лемантар укладзены паводле гукавага мэтаду, што добра спрыяе хуткаму засваеньню беларускай лацінкі.
URL: http://mova.na.by/artykuly/lemantar.html

Бушлякоў Юрась. "Жывая мова". [be]
Электронная кніга "Жывая мова" - калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. На працягу сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і ляглі ў аснову гэтай кнігі.
URL: http://docs.rferl.org/be-BY/2013/07/08/1c67bc6c-d0af-4017-b2cb-ccdd2dec94ba.pdf

Клышка Анатоль. Гаворым і чытаем па-беларуску. [be]
Невялічкі самавучак беларускай мовы. Пададзена толькі чатыры тэматычных дыялёга: "На пошце", "Здарэньне ў краме", "У рэстарацыі", "Хвароба", у канцы деялёгаў падаюцца граматычныя і фанэтычныя камэнтары ды тлумачэньні.
URL: http://knihi.com/Anatol_Klyska/Havorym_i_cytajem_pa-bielarusku_Samavucak_bielaruskaj_movy.html

Крывіцкі А., Падлужны А. Падручнік беларускае мовы для саманавучаньня. [ru]
On-line вэрсія падручніка беларускае мовы А.Крывіцкага і А.Падлужнага, які быў выдадзены ў 1994 годзе. Зьмяшчае 32 лекцыі, разьмеркаваныя ў тры разьдзелы: 1) Фанэтыка, арфаэпія, артаграфія; 2) Марфалёгія; 3) Сынтаксіс. Падручнік трымаецца афіцыяльнага правапісу - наркамаўкі.
URL: http://languages.miensk.com/tbm/Kryv_padl/content.htm

Лёсік Язэп. Беларускі правапіс. [be]
Электронная вэрсія кніжкі Язэпа Лёсіка "Беларускі правапіс", выдадзенай у Менску ў 1929 г.
URL: http://mova.na.by/artykuly/losik.html

Тарашкевіч Браніслаў. Беларуская граматыка для школ. [be]
Дакладна, зразумела пра граматыку й правапіс беларускае мовы. Кніжка, якая замацавала i ўпарадкавала граматычныя асновы беларускай лiтаратурнай мoвы i ўсталявала сталы правапiс.
URL: http://knihi.com/Branislau_Taraskievic/Bielaruskaja_hramatyka_dla_skol.html

Турэцка-беларускі размоўнік - Türkçe-Belarusça Kilavuz Yil. [tr]
Адсканаваная вэрсія Турэцка-беларускага размоўніка 1836 году. Кніга была паўторна выдадзена невялікім накладам у 1995 годзе ў Нью-Ёрку.
URL: http://www.pravapis.org/d_turkish_belarusian.asp

Katkouski Uladzimir. Belarusian phrase book and dictionary. [en]
Беларуска-ангельскі размоўнік і слоўнік - зроблены на ўзор Berlitz language guides. Нажаль, не завершаны.
URL: http://www.pravapis.org/download.asp

Marchant Chris. Fundamentals of Modern Belarusian. [en]
"Уводзіны ў сучасную беларускую мову" - добры падручнік па беларускай мове.
URL: http://www.vitba.org
URL: http://www.pravapis.org/download.asp

Stankevich George. Conversational Belarusian for English-speakers. [en]
Выдатны падручнік беларускае мовы для ангельска-моўнай аўдыторыі. Да падручніка ёсьць аўдыёкасэта, якую можна замовіць.
URL: http://www.belarus-misc.org/download/download.htm#top