mova.na.by Беларуская мова ў інтэрнэт - Каталёг рэсурсаў
· Галоўная · Дадаць рэсурс · Дадаць у абранае · Зрабіць стартавай · Кантакт · Пошук
па-беларуску по-русски
»
»
»
»
»
»
»
»
»
»

Беларуская мова: тэорыя мовазнаўства

Баршчэўская Ніна. Беларуская эміграцыя - абаронца роднае мовы. [be]
Прадметам дысэртацыі зьяўляецца аналіз публікацыяў, зьмешчаных на старонках беларускага эміграцыйнага друку, у якіх абмяркоўваюцца пытаньні беларускае мовы. У працы разглядаецца сузалежнасьць паміж правапіснымі нормамі й вымаўленьнем; падаюцца фанэтычныя, марфалягічныя, сынтаксічныя й лексычныя асаблівасьці; паказваецца значэньне беларусізацыйных працэсаў для будаваньня нацыянальнае тоеснасьці; прыводзяцца, з аднаго боку, прыклады русыфікацыі беларускае мовы, а з другога - імкненьне беларусаў як у замежжы, гэтак і на Бацькаўшчыне, захаваць чысьціню роднае мовы; характарызуецца сытуацыя беларускае мовы ў школьнай сыстэме Беларусі.
URL: http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/mova/barszczeuskaja/index.htm

Вячорка Вінцук. Правапіс. Спроба сучаснае нармалізацыі. [be]
У сваёй працы аўтар кіруецца наступнымі матывамі.
1. Захаваць традыцыю і па магчымасьці скасаваць разнабой ды нутраныя супярэчнасьці ў сучаснай практыцы тарашкевіцы.
2. Спрасьціць тое, што паддаецца спрашчэньню, каб клясычны правапіс быў больш канкурэнтаздольны й вымушаў да зрухаў "афіцыйны" правапіс.
3. Палегчыць будучае збліжэньне правапісаў.
URL: http://knihi.com/mova/pravapis.html

Вячорка Франак. Замкнёныя групы назваў клясычнай літаратурнай мовы. [be]
Мова - прыкмета, па якой мяркуюць пра ўзровень культуры чалавека, яго iнтэлект, жаданьнi i захапленьнi. Маўленьне - учынак, якi можа стаць падставай для пахвалы цi асуджэньня; гэта ня толькi спосаб абмену думкамi, але i форма ўзьдзеяньня на сьвядомасьць людзей, што можа выклікаць розную рэакцыю і эмоцыі. Таму ў час маўленьня важна захоўваць і артаграфiчныя, і лексычныя, i граматычныя нормы. А гэта магчыма пры ўмове, калi людзi будуць сьвядома разумець, як лепш гаварыць i пicаць у кожнай жыцьцёвай сытуацыi.
URL: http://mova.na.by/artykuly/zamknionyja.html

Групоўкі гаворак на тэрыторыі Беларусі. [be]
Дыялекталягічная мапа беларускай мовы.
URL: http://www.belarusguide.com/as/map_text/havorki.html

Дубіна Андрэй. Much ado about nothing. [be]
Артыкул у газэце "Наша Ніва" з разважаньнямі магістра факультэту нэафілялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту Андрэя Дубіны наконт праекту рэформы клясычнага беларускага правапісу.
URL: http://www.nn.by/2001/31/14.htm

Дыскусійны гурт "Мовазнаўства". [be, ru, en]
Абмеркаваньне пытаньняў беларускае мовы ў яе лінгвістычным аспэкце. З 2007 году ў дыскусійным гурце ніякіх пытаньняў не абмяркоўваецца.
URL: http://groups.yahoo.com/group/movaznaustva

Лёсік Язэп. Некаторыя ўвагі да беларускае літаратурнае мовы. [be]
Адметнасьці беларускае мовы й яе прынцыповыя адрозьненьні ад рускай і польскай моваў.
URL: http://knihi.com/mova/losik.html

Мова Беларусаў. [be]
Праект "Мова Беларусаў", створаны вучнямі Менскай сярэдняй школы No. 113 з экалягічным ухілам.
URL: http://belmova.at.tut.by

Мовазнаўства. [be]
Галоўнай мэтай партала Mowaznaustwa.ru ёсьць імкненьне да распаўсюджваньня мовазнаўчых ведаў у беларускім моўным асяродзьдзі. Падмурак сайта складае лінгвістычная бібліятэка - артыкулы, падручнікі, манаграфіі ды слоўнікі. Трэба заўважыць, што на сайце размяшчаюцца толькі навуковыя працы, выдадзеныя раней у "папяровым выглядзе". Тэксты друкуюцца на сайце ў артаграфіі папяровага варыянту.
URL: http://mowaznaustwa.ru

The Journal of Byelorussian Studies (1965-1988, 19 issues). [en]
У 1965 годзе Ангельска-Беларускае Таварыства распачала штогод выдаваць "The Journal of Byelorussian Studies". Часопіс штогод распаўсюджваўся па ўнівэрсытэтах, бібліятэках і сярод асобных падпісчыкаў у ЗША, Вялікабрытаніі, Беларусі ды іншых краінах па ўсім сьвеце. Акрамя артыкулаў па беларускай літаратуры, лінгвістыцы, гісторыі ды мастацтве, часопіс зьмяшчаў агляды, хроніку бягучых падзеяў і зразумелую бібліяграфію. Поўны камплект (19 нумароў ад 1965 да 1988 году) можна замовіць у Беларускай Бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Некаторыя тэксты з гэтага часапісу ўжо апублікаваныя ў бібліятэцы Belarusians in Britain (http://www.belarusians.co.uk/e-library.html).
URL: http://web.onetel.net.uk/~skaryna/absociety/journal.htm