|
Шаноўнае спадарства!
Калі ласка, зьвярніце ўвагу.
- Мэта каталёгу - падтрымка, папулярызацыя і распаўсюджаньне беларускае мовы.
- У каталёгу зьбіраюцца спасылкі, прысьвечаныя беларускай мове, таму ў першую чаргу для рэгістрацыі прымаюцца рэсурсы, якія маюць беспасярэдняе дачыненьне да беларускае мовы.
- Для рэгістрацыі могуць прымацца рэсурсы іншай тэматыкі, калі:
- на суб'ектыўную думку адміністратара Ваш рэсурс не супярэчыць мэце каталёгу,
- мае дачыненьне да Беларусі ды ўтрымлівае беларускамоўную вэрсію.
- У межах аднаго вялікага праекту магчыма рэгістрацыя некалькіх асобных раздзелаў ці старонак.
- Для рэгістрацыі не прымаюцца:
- малаінфарматыўныя рэсурсы,
- рэсурсы, праца над якімі ня скончана.
- З каталёгу выдаляюцца рэсурсы, якія доўгі час недаступныя для карыстаньня.
Каб прапанаваць рэсурс для разьмяшчэньня ў каталёгу, падайце, калі ласка, наступныя зьвесткі:
- Кароткая назва рэсурса.
- Адрас (URL).
- Падрабязнае апісаньне (што сабой уяўляе, для каго прызначаны, адметнасьці ды г.д.).
- У які разьдзел каталёгу жадаеце ўточыць спасылку.
- Калі жадаеце, пазначце свё імя і e-mail.
Замовы дасылайце на адрас mova.na.by@gmail.com з пазнакай "Bielaruskaja mova u internet".
Вашая замова будзе разгледжана і, у выпадку адпаведнасьці правілам, спасылка будзе ўточана ў каталёг.
|