mova.na.by Беларуская мова ў інтэрнэт - Каталёг рэсурсаў
Галоўная Дадаць рэсурс Кантакт
BY RU
» Беларуская мова
» Грамадзтва
» Адукацыя
» Беларускія ўстановы
» Пэрсаналіі
» Культура
» СМІ
· Беларускія газэты
· Беларускія часапісы
· Інфармацыйныя рэсурсы
· Радыё і тэлебачаньне
» Праграмы (software)
» Парталы і каталёгі
» Іншае
» Артыкулы і кнігі


СМI: часапiсы

Часапіс "Дзеяслоў". [be]
Літаратурны часапіс "Дзеяслоў" не абмяжоўваецца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філязофія, паліталёгія, эканоміка, экалёгія ды шмат іншага - словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Часапіс выдаецца клясычным беларускім правапісам.
URL: http://www.dziejaslou.by

Часапіс "Наша вера". [be]
Сайт каталіцкага часапісу "Наша вера". Сайт таксама ўтрымлівае інфармацыю пра гісторыю, архітэктуру, жывапіс, іканапіс ды шмат інш.
URL: http://media.catholic.by/nv/

Часапіс "Новая Эўропа". [ru, en]
Часапіс "Новая Эўропа" - штотыднёвае сеткавае выданьне пра палітыку, грамадзтва, культуру. Часапіс выдае аналітычныя артыкулы, публіцыстыку, эсэ, дыскусіі. Часапіс ёсьць крыніцай навінаў пра культурнае, грамадзкае і палітычнае жыцьцё ў Беларусі ды ў сьвеце. "Новая Эўропа" зьяўляецца чальцом міжнароднай асацыяцыі Project Syndicate. Мэта праекта - садзейнічаць інтэграцыі Беларусі ў эўрапейскую прастору, умацаваньне праэўрапейскіх настрояў у беларускім грамадзтве і фармаваньне эўрапейскай тоеснасьці беларусаў.
URL: http://www.n-europe.eu

Часапіс перакладной літаратуры "ПрайдзіСьвет". [be]
Часапіс перакладной літаратуры "ПрайдзіСьвет" узнік у 2008 г. як ідэя віртуальнага пэрыядычнага выданьня, цалкам прысьвечанага замежнай літаратуры ў перакладах на беларускую мову. Маладыя перакладчыкі аб'ядналі свае сілы, каб пашырыць прастору беларускай культуры за кошт увядзеньня ў яе кантэкcт новых перакладаў замежных аўтараў, а таксама знаёмства з новымі імёнамі сусьветнай літаратуры. Першы нумар часопіса выйшаў на прасторы інтэрнэту ў траўні 2009 г.
URL: http://prajdzisvet.org/

Часапіс "Arche". [be]
"Arche" - беларускі часапіс для ўсіх тых, хто хоча жыць па-свойму і гаварыць па-свойму. Культура, філязофія, беларуская мэнтальнасьць, бэстсэлеры, постмадэрнізм, геапалітыка ды шмат чаго яшчэ іншага... Навіны на сайце "Arche" інфармуюць пра апошнія падзеі ў жыцьці менскага бамонду.
URL: http://arche.by

URBAN.BY - Часапіс пра гарадзкую культуру. [ru]
URBAN.BY - гэта праект, што сабраў вакол сябе энэргічных, маладых ды крэатыўных аўтараў, дызайнэраў і рэдактараў, якія ня толькі цікавяцца культурным жыцьцём Менска, але й бяруць у ім актыўны ўдзел. Яны наведваюць выставы спэктаклі, канцэрты ды імкнуцца паказаць, што быць далучаным да культурнае сфэры і сачыць за яе разьвіцьцём - гэта захапляльна і карысна. З дапамогай праекта URBAN.BY аўтары імкнуцца падаць сучасную беларускую культуру як цэласную зьяву, дзе музыкі зьвязаны з мастакамі, а тэатр - з апавяданьнямі пра горад.
URL: http://urban.by