mova.na.by Беларуская мова ў інтэрнэт - Каталёг рэсурсаў
Галоўная Дадаць рэсурс Кантакт
BY RU
» Беларуская мова
» Грамадзтва
» Адукацыя
» Беларускія ўстановы
» Пэрсаналіі
» Культура
» СМІ
· Беларускія газэты
· Беларускія часапісы
· Інфармацыйныя рэсурсы
· Радыё і тэлебачаньне
» Праграмы (software)
» Парталы і каталёгі
» Іншае
» Артыкулы і кнігі


СМI: iнфармацыйныя рэсурсы

Беларуская інфармацыйная кампанія БЕЛАПАН. [be, en, ru]
Беларускія навіны й аналітыка: палітыка, эканоміка, сацыялёгія, ваенны агляд, маніторынг СМІ ды інш.
URL: http://www.belapan.com

Беларускі партызан. [ru]
Гэты сайт - асобная ініцыятыва журналістаў, якія жывуць у Менску і тых, што з'ехалі ў іншыя краіны. "Беларускі партызан" існуе зь лістапада 2005 году. Над сайтам працуюць журналісты, дызайнэры, праграмісты і пісьменьнікі зь Беларусі, Расеі, Польшчы, Нямеччыны і Чэхіі. Мы не палітыкі, не рэвалюцыянэры і не партыйныя прапагандысты. Мы проста імкнемся стварыць прастору для вольнага і адкрытага абмену інфармацыяй.
URL: http://www.belaruspartisan.org

Блёг StudFarmat. [ru]
Блёг пра актуальныя падзеі студэнцкага жыцьця.
URL: http://studfarmat.org

Будзьма беларусамі! [be]
Мэта сайту - абудзіць у жыхароў Беларусі інтарэс да культуры сваёй краіны, заахвоціць беларусаў да ўсведамленьня беларускай культуры як уласнай каштоўнасьці. Удзельнікам кампаніі "Будзьма!" можа стацца кожны, хто піша свае навіны на сайт budzma.org, наведвае імпрэзы кампаніі, распаўсюджвае інфармацыю пра кампанію. Таксама можна зьвярнуцца да каардынатараў "Будзьма!" з прапановай арганізаваць імпрэзу пад лозунгам кампаніі. Кампанія "Будзьма!" паспрыяе прыезду ў ваш горад беларускага літаратара, мастака, музыканта ці навукоўца.
URL: http://budzma.org

Заўтра тваёй краіны. [ru, en]
Мы часта з надзеяй глядзім у будучыню. Але ці маем мы дакдаднае ўяўленьне пра тое, якой мы жадаем бачыць Беларусь праз год, праз пяць, дзецяць гадоў? І як зрабіць нашу краіну квітнеючай і шчасьлівай? Што трэба захаваць, а што - зьмяніць? І як гэта трэба зрабіць? Адказы на гэтыя пытаньні павінна шукаць ня толькі ўлада і/ці апазыцыя. Гэта задача і выклік для ўсіх тых, каму неабыякавыя перспэктывы Беларусі. Менавіта таму група журналістаў стварыла сайт "Заўтра тваёй краіны". Мэта сайта - стварыць пляцоўку для абмеркаваньня будучага Беларусі, тут могуць сустракацца выкладаць свае погляды і дыскутаваць людзі самых розных поглядаў.
URL: http://www.zautra.by

Моладзевая інтэрнэт-пляцоўка "ВОКА". [be, ru, en, de, fr, ua]
Моладзевая інтэрнэт-пляцоўка "ВОКА" - гэтае месца сустрэчы прадстаўнікоў віртуальнага грамадзтва Беларусі. На сёньняшні дзень "ВОКА" (ВГ "ВОКА") зьяўляецца супольнасьцю маладых, актыўных, таленавітых беларусаў з ўсяго сьвету.
URL: http://www.moladz.org

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. [ru, en]
У падмурак інфармацыйнага зьместу партала пакладзена юрыдычная інфармацыя (тэксты прававых актаў Рэспублікі Беларусь). На партале таксама разьмешчана навукова-практычная, навучальная, даведачная ды іншая інфармацыя з галіны права і прававой інфарматызацыі.
URL: http://pravo.by

Онлайн часапіс VIOLEX. [be, ru]
Violex - гэта рэсурс, які зьбірае найноўшыя і найцікавейшыя, цалкам апалітычныя навіны з усёй плянэты па-беларуску. Разам з Violex вы зможаце пабываць у самых далёкіх куточках Зямлі, пазнаёміцца з традыцыямі і звычаямі розных краін сьвету, апошнімі навуковымі і тэхнічнымі вынаходніцтвамі, даведацца пра цікавыя падзеі, неверагодныя факты, пабачыць рэдкія фатаграфіі і атрымаць карысныя парады.
URL: http://violex.info/bel/

Трэці шлях. [ru]
Інфармацыйны сайт "Трэці шлях" - гэта спосаб удзелу ў грамадзкім і палітычным жыцьці Беларусі, а таксама адкрытая дэмакратычная дыскусійная пляцоўка, дзе абмяркоўваюцца тэмы, важныя для сёньняшняй і заўтрашняй Беларусі. На думку стваральнікаў, нельга дасягнуць посьпеху ў ператварэньні грамадзтва толькі шляхам узнаўленьня мінулага вопыту (першы шлях) альбо капіяваньнем шляхоў разьвіцьця іншых дзяржаў (другі шлях). На сайце абмяркоўваюцца, аналізуюцца ды ацэньваюцца розныя мадэлі ўтварэньня дзяржавы, дасьледваюцца розныя аспэкты разьвіцьця грамадзтва з мэтаю знайсьці той - трэці шлях разьвіцьця беларускае нацыі, які прывядзе яе да росквіту.
URL: http://www.3dway.org

ХАРТЫЯ'97. [be, en, ru]
Незалежны інфармацыйны партал - палітыка й навіны зь Беларусі.
URL: http://www.charter97.org

AFN.by. [ru]
Партал навін АФН (Агенцтва фінансавых навінаў) падае аператыўную інфармацыю пра стан рынка Беларусі, Расеі, Украіны.
URL: http://afn.by

Camarade online. [ru]
Інфармацыйны партал "Camarade online": навіны пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Рубрыкі: палітыка, эканоміка, грамадзтва, сацыяльны марш, камэнтары, спорт, нашы суседзі, архіў навінаў, відэа.
URL: http://www.camarade.biz

ELECTRONAME.com. [ru]
ElectroName.com - гэта інтэрнэт-выданьне пра беларускі інтэрнэт. Акрамя стандартнай стужкі навінаў наведвальніку прапануецца ўзяць непасрэдны ўдзел у напаўненьні сайта. Кожны ўдзельнік, зарэгістраваны на сайце, мае права друкаваць цікавую на яго пагляд інфармацыю, даць адзнаку любой іншай навіне, а таксама ўзяць удзел у абмеркаваньні навін. За ўдзел у жыцьці сайту ўдзельнікі атрымліваюць балы, зарабляюць гэтак званую "карму". Стужка навінаў фармуецца з улікам вынікаў галасаваньня карыстальнікаў.
URL: http://www.electroname.com

GENERATION.by. [be]
Навіны зь Беларусі ды ўсяе Эўропы. Форум. Артыкулы і матэрыялы.
URL: http://generation.by

OKO.by. [ru]
Беларускі партал навінаў: палітыка, эканоміка, навіны Інтэрнэту, культура, спорт, здарэньні.
URL: http://oko.by

SUSVET.info. [be, ru]
Гэты сайт ёсьць вынікам некамэрцыйнага праекту польскага фонду хрысьціянскай культуры "Знак" пры дапамозе беларускага грамадзкага аб'яднаньня "Фокус-група". Мэта сайту - прапанаваць беларускай моладзі дадатковую крыніцу інфармацыі пра жыцьце іх аднагодкаў у іншых краінах.
URL: http://susvet.info