mova.na.by Беларуская мова ў інтэрнэт - Каталёг рэсурсаў
Галоўная Дадаць рэсурс Кантакт
BY RU
» Беларуская мова
» Грамадзтва
» Адукацыя
» Беларускія ўстановы
· Установы ў Беларусіі
· Установы ў замежжы
» Пэрсаналіі
» Культура
» СМІ
» Праграмы (software)
» Парталы і каталёгі
» Іншае
» Артыкулы і кнігі


Беларускія ўстановы: у замежжы

Беларуска-Амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА). [be, en]
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (Б.А.З.А.) / Belarusan American Association, Inc. (B.A.Z.A.) - гэта афіцыйна зарэгістраваная ў ЗША арганізацыя беларусаў, выхадцаў зь Беларусі, а таксама людзей, якія эмацыйна, генеалягічна або ў іншы спосаб зьвязаныя зь Беларусьсю. Арганізацыя існуе з 1949 г. Асноўнымі мэтамі арганізацыі ёсьць: захаваньне і падтрымка беларускай культуры; інфармаваньне амэрыканскай грамадзкасьці і амэрыканскіх афіцыйных уладаў пра беларусаў у ЗША, пра беларускія культурныя каштоўнасьці, пра гісторыю і сучаснае становішча ў Беларусі; падтрымка беларускай нацыянальнай культуры, дэмакратыі й правоў чалавека ў Беларусі.
URL: http://www.bazahq.org

Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне. [be]
Афіцыйны сайт беларускай дыяспары ў Бэльгіі: навіны Беларусі, навіны дыяспары, навіны сьвету.
URL: http://www.bielarus.eu

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БАПЦ) . [be, en]
Афіцыйны сайт Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
URL: http://www.belapc.org

Беларусы Масквы. [ru]
Сайт беларускай дыяспары ў Маскве - створыны дзеля інфармацыйнай падтрымкі беларусаў, якія жывуць і працуюць у Маскве.
URL: http://www.belmos.ru

Беларусы ў Аўстраліі. [be, en]
Інфармацыйны партал пра пасьляваенную хвалю беларусаў Аўстраліі. Вэб-сайт "Беларусы ў Аўстраліі" створаны дзеля дапамогі Чырвонаму Крыжу ў пошуках людзей ды іх крэўных, а таксама для тых, хто цікавіцца жыцьцём беларускай хвалі эмігрантаў пасьля 2-ой Сусьветнай вайны.
URL: http://www.pf12.org/belozzi

Беларусы ў Вялікай Брытаніі. [be, en]
Сайт беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Тутака сабраныя кароткія зьвесткі пра беларускія арганізацыі, царкоўныя парафіі й нават радыёперадачы ў Брытаніі.
URL: http://www.belarusians.co.uk

Згуртаваньне беларусаў у Вялікабрытаніі. [be]
Беларускi асяродак, зь якога паўстала "Згуртаваньне Беларусаў у Вялiкабрытанiі", пачаў гуртавацца падчас Другое сусьветнае вайны ў Iталiі. Там разьмяшчаўся II Польскi Вайсковы Корпус, якi ўдзельнiчаў у вайсковай кампанiі хаўрусьнiкаў супраць фашысцкае Нямеччыны. У шэрагах Корпусу было шмат беларусаў, якiя ўступалi ў Корпус каб пазьбегнуць высылкi ў сталiнскi Савецкi Саюз.
На сёньня "Згуртаваньне Беларусаў у Вялiкабрытанiі" перажывае пэрыяд зьмены пакаленьняў, калi на зьмену старой пасьляваеннай эмiграцыі прыходзяць прадстаўнiкi новай эмiграцыйнай хвалi. Беларусы, якiя належаць да новае беларускае эмiграцыі, прыязджаюць у Вялiкабрытанiю дзеля навучаньня, працы альбо хаваючыся ад палiтычнага ўцiску.
URL: http://www.zbvb.org.uk/ZBVB_history.htm

"Офіс за дэмакратычную Беларусь" у Брусэлі. [en, be, fr, ru]
"Офіс за дэмакратычную Беларусь" у Брусэлі - гэта грамадзкая арганізацыя, заснаваная беларусамі, якія жывуць за мяжой, з мэтай умацаваньня сувязей паміж беларускімі дэмакратычнымі ўтварэньнямі, у тым ліку грамадзкія арганізацыі, палітычныя партыі, незалежныя медыа, з аднаго боку - і інстытутамі Эўразьвязу, Радай Эўропы, НАТА, ААН, міжнароднымі праваахоўнымі арганізацыямі і міжнародным друкам - з другога.
URL: http://by.democraticbelarus.eu

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (Рада БНР). [be, en]
Афіцыйны web-сайт Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая была абвешчана 25 сакавіка 1918 году, што фактычна паклала пачатак адраджэньню незалежнасьці Беларусі. Інфармацыя спарадкавана па разьдзелах: Рада БНР, старшыня Рады, статут, архіў, кантакт.
URL: http://www.radabnr.org

Deutsch-Belarussische Gesellschaft - Нямецка-Беларускае Таварыства. [de]
Нямецка-Беларускае Таварыства, заснаванае ў Бэрліне, зьбірае ў рамках дзейнасьці біржы кантактаў інфармацыю, якая мае дачыненьне да сумеснай нямецка-беларускай працы і прадастаўляе яе грамадзкасьці, садзейнічае ў кантактах з экспэртамі, арганізуе канфэрэнцыі, шукае супрацоўніцтва з зацікаўленымі партнэрамі.
URL: http://www.dbg-online.org

Občanské Bělorusko - Грамадзянская Беларусь. [be, en, cz]
Міжнароднае аб'яднаньне "Грамадзянская Беларусь" заснавана ў 2004 годзе ў мэтах усебаковай падтрымкі дэмакратычных ініцыятываў і разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Аб'яднаньне імкнецца да падтрымкі беларускіх няўрадавых арганізацый і іх узаемнага супрацоўніцтва з чэскімі партнэрамі. "Грамадзянская Беларусь" таксама імкнецца перадаваць чэскі досьвед грамадзкай і палітычнай трансфармацыі ў Беларусь.
URL: http://www.civicbelarus.eu