mova.na.by Беларуская мова ў інтэрнэт - Каталёг рэсурсаў
Галоўная Дадаць рэсурс Кантакт
BY RU
» Беларуская мова
» Грамадзтва
» Адукацыя
» Беларускія ўстановы
· Установы ў Беларусіі
· Установы ў замежжы
» Пэрсаналіі
» Культура
» СМІ
» Праграмы (software)
» Парталы і каталёгі
» Іншае
» Артыкулы і кнігі


Беларускія ўстановы: у Беларусі

Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП). [ru]
Афіцыйны сайт "Аб'яднанай грамадзянскай партыі".
URL: http://www.ucpb.org

Арганізацыі Грамадзянскай Адукацыі. [be, en, ru]
Нефармальная сетка беларускіх недзяржаўных грамадскіх аб'яднаньняў, якія працуюць у сфэры адукацыі дарослых, грамадзянскай, нефармальнай адукацыі й асьветы. Місія - садзейнічаць разьвіцьцю грамадзянскай адукацыі ў Беларусі і стварэньне ўмоў для фармаваньня беларускай школы грамадзянскай адукацыі, заснаванай на нацыянальных і сусьветных дасягненьнях педагагічнай і сацыяльнай думкі.
URL: http://adukatar.net

Асамблея НДА. [be]
"Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў" (НДА) - найбуйнейшае ў Беларусi аб'яднаньне грамадзкіх арганізацыяў ды ініцыятываў, якiя вызнаюць дэмакратыю і незалежнасьць Беларусі як свае каштоўнасьці, і злучылі свае сілы дзеля абароны сваіх правоў ды інтарэсаў, дапамогі ў станаўленьні арганізацыяў, наладжваньня сувязяў, абмену інфармацыяй ды ідэямі. Аб'ядноўвае 264 (21.04.2009) арганізацыяў ды ініцыятываў з усіх рэгіёнаў Беларусі па розных кірунках дзейнасьці: праваабарончы, моладзевы, сацыяльны, экалягічны, адукацыйны, жаночы, падтрымка іншых НДА.
URL: http://www.belngo.info

Асьветніцкае грамадзкае аб'яднаньне "Фонд імя Льва Сапегі". [be]
АГА "Фонд імя Льва Сапегі" - недзяржаўная, непалітычная, некамэрцыйная ўстанова. Адно з найстарэйшых беларускіх грамадзкіх аб'яднаньняў. Аб'ядноўвае юрыстаў, эканамістаў, сацыёлягаў, выкладчыкаў, дэпутатаў мясцовых Саветаў, прадстаўнікоў культуры, прэсы і бізнесу. Асноўныя мэты: усталяваньне i разьвіццё дэмакратычных рэформаў у Беларусі ў галіне мясцовага самакіраваньня, эканомікі, навукі, культуры; разьвіццё ў Беларусі грамадзянскай супольнасьці; прапаганда ідэй дэмакратыі.
URL: http://sapieha.org/

Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. [be]
Грамадзкае аб'яднаньне "Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры" - адна з найстарэйшых арганізацый Беларусі. Заснавана ў 1966 годзе. За гады існаваньня прайшла шлях ад дзяржаўна-грамадзкай інспэкцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і фонду, які фінансаваў рэстаўрацыю шматлікіх беларускіх помнікаў, у тым ліку, Сафійскага сабору ў Полацку, Кальвінскіх збораў у Заслаўі і Смаргоні, да цалкам грамадзкага, незалежнага ад дзяржавы, аб'яднаньня.
URL: http://pomniki.budzma.org

Беларуская Асацыяцыя Журналістаў (БАЖ). [be, en, ru]
Грамадзкае Аб'яднаньне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" - добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб'яднаньне грамадзян, якія займаюцца прафэсійнай журналісцкай дзейнасьцю альбо садзейнічаюць яе развіцьцю. БАЖ дзейнічае з восені 1995 году. Асноўныя мэты дзейнасьці: абарона правоў журналістаў і прынцыпаў свабоднай і прафэсійнай журналістыкі.
URL: http://baj.by

Беларуская жаночая ліга. [ru, en]
"Беларуская жаночая ліга" - гэта супрацоўніцтва жанчын, якія трымаюцца дэмакратычных каштоўнасьцяў, падтрымліваюць місію лігі, працуюць разам дзеля дасягненьня агульных мэтаў і задач.
URL: http://www.belwl.org

Беларуская Салідарнасьць. [be, en]
Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Кастуся Каліноўскага: "Каго любіш?" -- "Люблю Беларусь" -- "Дык узаемна!"
URL: http://www.bielarus.net

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Народная Грамада". [be, en]
Афіцыйны сайт "Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" - БСДП: навіны, праграма і статут, гісторыя, структура партыі, дакумэнты, публікацыі, мультымэдыя.
URL: http://www.bsdp.org

Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя (БХД). [be]
Арганізацыйны камітэт партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя" пачаў актыўную працу ў 2005 годзе. У яго ўвайшлі як ужо вядомыя ў Беларусі дэмакратычныя палітыкі, так і новыя грамадзкія лідэры. БХД зьяўляецца права-цэнтрысцкай палітычнай сілай, якая засноўвае сваю дзейнасьць на хрысьціянскіх каштоўнасьцях і беларускім патрыятызме.
URL: http://www.bchd.info

Беларускі Гельсінскі Камітэт (БГК). [be, en, ru]
Галоўная мэта БГК - абарона ў Беларусі правоў чалавека, гарантаваных Канстытуцыяй, а таксама дэкляраваных Гельсінскімі пагадненьнямі ды іншымі міжнароднымі дамовамі. Дзеля гэтага БГК выяўляе парушэньні правоў чалавека і праводзе розныя мерапрыемствы з мэтаю дамагчыся выкананьня міжнародных абавязкаў у галіне правоў чалавека, якія ўзяла на сябе Рэспубліка Беларусь.
URL: http://www.belhelcom.org

Беларускі інстытут стратэгічных даследваньняў (BISS). [be]
Беларускі інстытут стратэгічных даследваньняў (BISS) створаны вядучымі беларускімі экспэртамі, журналістамі ды грамадзкімі дзеячамі як плятформа для дыялёгу паміж аналітычнай супольнасьцю, беларускім грамадствам і міжнароднай супольнасьцю. Прасоўваючы гэткі дыялёг, BISS імкнецца выпрацаваць пазытыўныя альтэрнатыўныя сцэнары палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай трансфармацыі краіны і знайсьці шляхі падвышэньня канкурэнтаздольнасьці Беларусі й якасьці жыцця беларускіх грамадзянаў.
URL: http://belinstitute.eu

Грамадзянская ініцыятыва "Мы памятаем". [ru]
Грамадзянская ініцыятыва "Мы памятаем" - незалежная грамадзкая арганізацыя, якая аб'ядноўвае сваякоў людзей, якія сталі ахвярамі палітычных выкраданьняў у Беларусі ў 1999 - 2000 гг. "Мы памятаем" створана ў 2002 годзе ў мэтах данесьці да жыхароў Беларусі праўдзівую інфармацыю пра палітычна матываваныя зьнікненьні, інфармаваць сусьветную супольнасьць пра сытуацыю ў краіне. Пры стварэньні рэсурса былі скарыстаныя ўсе даступныя дакумэнты і друкі пра сьмерць Генадзя Карпенкі, выкраданьні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітры Завадзкага.
URL: http://www.ciwr.org

Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына". [be, en]
МГА ЗБС "Бацькаўшчына" - уплывовая міжнародная арганізацыя, аб'ядноўвае суполкі беларускай дыяспары ў 28 краінах. Інфармацыя пра беларускую эміграцыю (дыяспару), пра дзейнасьць беларускіх культурных установаў за мяжою і Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына".
URL: http://www.zbsb.org

Камітэт абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць". [be]
Камітэт абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" быў скліканы 5 красавіка 2006 года. Галоўная задача Камітэту - разбурыць страх у беларускім грамадзтве. Усе праграмы, якія рэалізуе Камітэт "Салідарнасьць", накіраваныя на падтрымку тых, хто падняў галаву, не пабаяўся сказаць праўду, на падтрымку самых мужных, моцных духам і таму найбольш пацярпелых ад рэпрэсіяў рэжыму.
URL: http://www.salidarnasc.org

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя БНФ. [be]
Афіцыйны сайт Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ.
URL: http://www.pbpf.org

Малады Фронт! [be, en]
Сайт нацыянальнага маладзёвага руху супраць дыктатуры "Малады Фронт". Навіны, актуальная інфармацыя й камэнтары пра падзеі ў Беларусі.
URL: http://www.mfront.net

Міжнародны кансорцыюм "ЭўраБеларусь". [be, en]
Задачы Міжнароднага кансорцыюму "ЭўраБеларусь":
1. Забесьпячэньне працэсаў беларуска-эўрапейскага супрацоўніцтва на ўзроўні дзяржаўных і недзяржаўных устаноў, а таксама працэсаў удзелу ў публічным палітычным дыялёгу шляхам адкрытасьці, публічнасьці ды грамадскага кантролю.
2. Забесьпячэньне доступу да неабходнай інфармацыі, навучаньня ў галіне беларуска-эўрапейскага партнёрства.
3. Разьвіццё камунікатыўных пляцовак, накіраваных на абмеркаваньне праблематыкі беларуска-эўрапейскіх адносін, а таксама пытаньняў разьвіцьця актыўнай грамадзянскасці ў Беларусі ды ў Эўропе.
4. Падрыхтоўка патэнцыйных і дзейсных партнэраў з краін ЭЗ да больш кваліфікаванага і прадуктыўнага супрацоўніцтва з улікам сістэмных праблем, што ёсьць у Беларусі.
URL: http://www.eurobelarus.info

Праваабарончы цэнтар "Вясна". [be, en, ru]
Праваабарончы цэнтар "Вясна" - няўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў красавіку 1996 году падчас масавых акцыяў пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якая пасьля арыштаў удзельнікаў дэманстрацыяў займалася дапамогай арыштаваным і іх сем'ям. Таму першапачаткова арганізацыя мела назву "Вясна-96". 15 чэрвеня 1999 году арганізацыя была зарэгістраваная як Грамадзкае аб'яднаньне "Праваабарончы цэнтар "Вясна". Уяўляе сабой рэспубліканскае аб'яднаньне з цэнтрам у г. Менску і рэгіянальнымі арганізацыямі ў большасьці буйных гарадоў Беларусі. Па ўсёй краіне колькасьць сябраў складае каля 200 чалавек. Асноўныя паўнамоцтвы па кіраваньні арганізацыяй належаць Радзе і Старшыні Рады, якія абіраюцца на Агульным сходзе. Рашэньнем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 году за ўдзел у назіраньні пад час прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. Грамадзкае аб'яднаньне "Праваабарончы цэнтр "Вясна" было безпадстаўна пазбаўленае дзяржаўнай рэгістрацыі, а 6 сакавіка 2004 году ПЦ "Вясна" быў прыняты ў Міжнародную Фэдэрацыю Правоў Чалавека (FIDH).
URL: http://spring96.org

Рыма-Каталіцкі Касьцёл у Беларусі. [be, de, en, pl, ru]
Афіцыйны сайт Беларускай Рыма-Каталіцкай Царквы.
URL: http://www.catholic.by

Саюз беларускіх пісьменьнікаў. [be]
Саюз беларускіх пісьменьнікаў - самая сталая творчая арганізацыя Беларусі. Яе ранейшыя назвы - Саюз пісьменьнікаў БССР і Саюз пісьменнікаў Беларусі. Прафэсійная, добраахвотная няўрадавая грамадзкая арганізацыя беларускіх пісьменьнікаў актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і культурным жыцьці Беларусі, спрыяе разьвіцьцю і прапагандзе беларускай літаратуры і мовы.
URL: http://lit-bel.org

Фундацыя імя Зьмітры Завадзкага. [be, ru]
Фундацыя імя Зьмітры Завадзкага была заснаваная ў памяць аб зьніклым у 2000 годзе беларускім журналісьце Зьмітры Завадзкім. Сям'я й сябры Зьмітры аб'ядналіся, каб зьвярнуцца да першапрычынаў тае трагедыі, падтрымаць беларускіх незалежных журналістаў, якія працуюць у клімаце страху і ціску. А таксама дапамагчы маладым журналістам дасягнуць вышэйшага ўзроўню прафэсіяналізму. Галоўная місыя Фундацыі складаецца з таго, каб прадоўжыць барацьбу за выяўленьне праўды ў справе аб зьнікненьні Зьмітры і забесьпячэньні дапамогі беларускім журналістам, пакутуючым ад рэпрэсыяў аўтарытарнае беларускае ўлады.
URL: http://zavadsky.org

BMA Group. [be]
BMA Group - гэта маладзёвая арганізацыя, галоўнай мэтай якой зьяўляецца прапаганда беларускай музыкі. За тэрмін свайго існаваньня ёй выдадзена шмат запісаў айчынных музыкаў: ад маладых гуртоў з новых музычных плыняў да твораў мэтраў сучаснай ды класічнай музыкі. BMA Group на працягу апошніх год таксама зьяўляецца буйнейшым арганізатарам беларускіх канцэртаў ды фэстаў.
URL: http://belmusic.org